/files/Арганізацыя адукацыйнага працэса - Куранецкі дзіцячы сад

Арганізацыя адукацыйнага працэса

Арганізацыя адукацыйнага працэсу

      Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыцяўляецца ў згоднасці з вучэбным планам  і вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі

Дзіцячы сад функцыянуе з 10.5-гадзінным рэжымам  працы 5 дзен у тыдзень (за выключэннем дзен дзяржаўных святаў) з 07.45 да 18.15

Адукацыйны працэс пры рэалізацыі вучэбнай паграмы ажыцяўляецца  ў групах або індывідуальна,   і забяспечвае стварэнне станоўчага эмацыянальна-псіхалагінага клімату, ўлічваючы індывідуальныя асаблівасці  і магчымасці дзяцей.

Для арганізацыя  выхаваўча-адукацыйнай працы выхаванцы аб'ядноўваюцца ў групы:

рознаўзроставая (2-3, 3-4 гады);

сярэдняя  (4-5 гадоў);

старшая (5-6 гадоў).

У дзіцячым садзе   створаны  спецыяльныя групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы.

Карэкцыйны працэс ў групах для дзяцей з цяжкімі паушэнням мовы здзяйсняе  настаўнік-дэфектолаг пры ўзаемадзеянні з выхавацелямі груп.

Фарміраванне груп,  вызначэнне рэжыму іх працы здзяйсняецца з 1 верасня ў згоднасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў на аснове рашэння заснавальніка.

У час летніх канікул пры скарачэнні ліку выхаванцаў дапускаецца перафарміраванне груп установы, у тым ліку ў рознаўзроставыя групы або закрыццё.

Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэса  з'яўляецца гульня  і занятак.  Акрамя асноўных форм арганізацыі адукацыйнага працэсу, могуць выкарыстоўвацца іншыя  формы; экскурсіі, назіранне, калектыўная праца і іншыя.

Штодзенная колькасць заняткаў (гульняў) у кожнай узроставай групе і іх паслядоўнасць вызначаецца вучэбным планам, які распрацоўваецца ўстановай дашкольнай адукацыі і зацвярджаецца яго кіраўніком.

Навучанне і выхаванне ў дзіцячым садзе здзяйсняецца на беларускай мове.

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў.   Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

Дашкольная ўстанова – пачатковая ступень сістэмы адукацыі. Дашкольны ўзрост – найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі элементаў беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў.

Кожны панядзелак - пятніца у дзіцячым садзе адукацыйны працэс здзяйсняецца на беларускай мове - гэта заняткі на беларускай мове ў групах.  У гэтыя дні педагогі арганізуюць адукацыйны працэс (заняткі, святы, гульні, віктарыны і інш.) на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ӯ выхаванцаӯ цікавасці і станоӯчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаӯ культуры беларускага народа.

свернуть