Арганізацыя адукацыйнага працэса
Арганізацыя адукацыйнага працэсу
Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыцяўляецца ў згоднасці з вучэбным планам і вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі.
Дзіцячы сад функцыянуе з 10.5-гадзінным рэжымам працы 5 дзен у тыдзень (за выключэннем дзен дзяржаўных святаў) з 07.45 да 18.15
Адукацыйны працэс пры рэалізацыі вучэбнай паграмы ажыцяўляецца ў групах або індывідуальна, і забяспечвае стварэнне станоўчага эмацыянальна-псіхалагінага клімату, ўлічваючы індывідуальныя асаблівасці і магчымасці дзяцей.
Для арганізацыя выхаваўча-адукацыйнай працы выхаванцы аб'ядноўваюцца ў групы:
рознаўзроставая ( 3-4 гады; 4-5 гадоў);
рознаўзроставая (4-5 гадоў) 5-6 гадоў;
старшая (5-6 гадоў).
У дзіцячым садзе створаны спецыяльныя групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы.
Карэкцыйны працэс ў групах для дзяцей з цяжкімі паушэнням мовы здзяйсняе настаўнік-дэфектолаг пры ўзаемадзеянні з выхавацелямі груп.
Фарміраванне груп, вызначэнне рэжыму іх працы здзяйсняецца з 1 верасня ў згоднасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў на аснове рашэння заснавальніка.
У час летніх канікул пры скарачэнні ліку выхаванцаў дапускаецца перафарміраванне груп установы, у тым ліку ў рознаўзроставыя групы або закрыццё.
Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэса з'яўляецца гульня і занятак. Акрамя асноўных форм арганізацыі адукацыйнага працэсу, могуць выкарыстоўвацца іншыя формы; экскурсіі, назіранне, калектыўная праца і іншыя.
Штодзенная колькасць заняткаў (гульняў) у кожнай узроставай групе і іх паслядоўнасць вызначаецца вучэбным планам, які распрацоўваецца ўстановай дашкольнай адукацыі і зацвярджаецца яго кіраўніком.
Навучанне і выхаванне ў дзіцячым садзе здзяйсняецца на беларускай мове.
Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
Дашкольная ўстанова – пачатковая ступень сістэмы адукацыі. Дашкольны ўзрост – найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі элементаў беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў.
Кожны панядзелак - пятніца у дзіцячым садзе адукацыйны працэс здзяйсняецца на беларускай мове - гэта заняткі на беларускай мове ў групах. У гэтыя дні педагогі арганізуюць адукацыйны працэс (заняткі, святы, гульні, віктарыны і інш.) на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ӯ выхаванцаӯ цікавасці і станоӯчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаӯ культуры беларускага народа.