/files/Старонка кіраўніка фізвыхавання - Куранецкі дзіцячы сад

10 парад бацькам па ўмацаванню фізічнага здароўя дзяцей

10 парад бацькам па ўмацаванню фізічнага здароўя дзяцей.

1. Старайцеся актыўна ўдзельнічаць у аздараўленні свайго дзіцяці. Не толькі расказвайце яму, што трэба рабіць, каб не хварэць, але і асабістым прыкладам паказвайце карысць выканання правілаў асабістай гігіены, ранішняй зарадкі, гартавання, правільнага харчавання.

2. Навучыце дзіця няўхільна выконваць гігіенічныя патрабаванні да чысціні цела, бялізны, адзення, жылля.

3. Прывучайце дзіця строіць свой дзень, чаргуючы працу і адпачынак. Нішто так не шкодзіць нервовай сістэме дзіцяці, як адсутнасць рэжыму дня. Рытм жыцця, які прадугледжвае заняткі фізічнымі практыкаваннямі і спортам, прагулкі і гульні на свежым паветры, а таксама паўнавартаснае харчаванне і моцны сон — лепшая прафілактыка стомы і хвароб.

4. Дапамажыце дзіцяці авалодаць навыкамі самакантролю за здароўем, асабліва пры выкананні фізічных практыкаванняў. Для гэтага завядзіце дзённік назіранняў і запісвайце разам з дзіцем дадзеныя аб яго фізічным стане: (масу цела, рост, частату пульса, самаадчуванне (сон, апетыт і г.д.).

5. Навучыце дзіця правільна карыстацца натуральнымі аздараўленчымі фактарамі – сонцам, паветрам і вадой. Выхоўвайце ў дзіцяці імкненне і звычку да гартавання арганізма.

6. Памятайце, што ў руху – жыццё. Займайцеся разам з дзіцем спортам, больш гуляйце на свежым паветры. Здаровы лад жыцця, які культывіруецца ў сям'і — заклад здароўя дзіцяці.

7. Арганізуйце дзіцяці правільнае харчаванне і выхоўвайце станоўчае стаўленне да захавання рэжыму харчавання. Дзіця павінна ведаць, якія прадукты карысныя, а якія шкодныя для здароўя.

8. Навучыце дзіця элементарным правілам прафілактыкі інфекцыйных захворванняў: трымацца далей ад тых, хто кашляе і чхае; не карыстацца чужым посудам або зубной шчоткай; не апранаць абутак або галаўныя ўборы іншых дзяцей. Калі дзіця хворае само, чхае і кашляе, яно павінна ведаць, што трэба прыкрываць рот і нос маскай або платочкам, не гуляць з сябрамі, выконваць прызначэнні доктара.

9. Пазнаёмце дзіця з правіламі бяспечных паводзін дома, на вуліцы, на адпачынку і вучыце яго выконваць гэтыя правілы, каб пазбягаць сітуацый, небяспечных для жыцця.

10. Чытайце навукова-папулярную літаратуру аб узроставых і індывідуальных асаблівасцях развіцця дзіцяці, пра тое, як навучыць яго ўмацоўваць сваё здароўе.

Няхай фізкультура для дзяцей будзе ў радасць!

Падрыхтаваў: кіраўнік фізвыхавання Пажыган Д.С.

свернуть

«Раніцай не ляніся, на зарадку станавіся!»

«Раніцай не ляніся, на зарадку станавіся!»

  Ранішняя зарадка – што трэба ведаць аб ёй, каб яна прыносіла радасць і станоўчы эфект?

   Па-першае, не варта блытаць гэтыя два паняцці – ранішняя зарадка і фізічная трэніроўка. Ранішняя зарадка дапамагае паскорыць прывядзенне арганізма ў працаздольны стан пасля сну, павысіць агульны тонус і настрой, ліквідаваць дрымотнасць і млявасць. Яна не прызначана для таго, каб трэніраваць арганізм.

   Па-другое, ранішняя зарадка павінна складацца выключна з практыкаванняў на гнуткасць, рухомасць, дыханне. Гэты від фізічнай дзейнасці закліканы ўзмацняць ток крыві і лімфы, актывізаваць абмен рэчываў і ўсе жыццёвыя працэсы, ліквідаваць застойныя з'явы пасля сну. Ранішняя зарадка выключае выкарыстанне практыкаванняў на сілу і цягавітасць.

   Па-трэцяе, у якасці зыходных палажэнняў выкарыстоўваюцца становішча седзячы і лежачы. Гэта значыць, можна пачаць рабіць ранішнюю зарадку не ўстаючы з ложка. Выконваць практыкаванні трэба павольна і без рэзкіх рухаў. Ранішняя зарадка, а дакладней яе нагрузка і інтэнсіўнасць павінны быць значна менш, чым пры дзённых трэніроўках. У цэлым, ранішнія фізічныя нагрузкі не павінны выклікаць стомы. Бо арганізм яшчэ не зусім прачнуўся і не можа працаваць з поўнай аддачай.

   З дзецьмі ранішнюю зарадку можна праводзіць з другога года яго жыцця ў выглядзе забаўляльнай гульні з элементамі хадзьбы і бегу. Неабходна ўлічваць наступную паслядоўнасць практыкаванняў. Першымі выконваюцца практыкаванні для плечавага пояса. Напрыклад, падыманне рук у бакі і апусканне іх наперад, або воплескі далонямі на ўзроўні грудзей або за спіной.

   Практыкаванні для мышцаў спіны і жывата і развіцця гнуткасці пазваночніка. Напрыклад, прысяданні з лёгкім нахілам галавы наперад або нахілы корпуса наперад. Пры гэтым рукі дакранаюцца галёнак, потым корпус выпростваецца, рукі адводзяцца за спіну. Гэтыя практыкаванні даюць вялікую нагрузку і павінны ісці за больш лёгкімі.

   Затым павінны зноў ісці практыкаванні, якія спрыяюць пашырэнню грудной клеткі. Напрыклад, падыманне рук у бакі да ўзроўню плячэй і іх апусканне.

   Практыкаванні з большай нагрузкай, напрыклад нахілы і прысяданні, выконваюцца па два-тры падыходы.

Пасля ўсіх практыкаванняў патрэбен кароткачасовы бег або падскокі. Заканчваюць зарадку неабходна  хадзьбой на месцы, падчас якой  трэба імкнуцца нармалізаваць дыханне.

 

Будзьце здаровыя!

Падрыхтаваў: кіраўнік фізвыхавання Пажыган Д.С.

свернуть

Кансультацыя для бацькоў “Роля ранішняй гімнастыкі ў развіцці дзіцяці дашкольнага ўзросту”

Кансультацыя для бацькоў

“Роля ранішняй гімнастыкі ў развіцці дзіцяці дашкольнага ўзросту”

Значэнне ранішняй гімнастыкі для дзяцей цяжка пераацаніць. Гімнастыка-гэта галоўны крок далучэнне дзіцяці да фізкультуры. У апошні час асноўныя захапленні дзяцей моцна змяніліся (камп’ютар, відэагульні). Такое паняцце, як гіпадынамія становіцца ўсё больш распаўсюджаным. Сядзячы лад жыцця, маларухомыя гульні, прыводзяць да недахопу руху, а гэта негатыўна адбіваецца на здароўі любога арганізма, тым больш дзіцячага. І калі дарослым лёгка растлумачыць усю карысць фізкультуры, то дзяцей трэба захапляць. Менавіта таму вельмі важна праводзіць правільную ранішнюю гімнастыку.

Практычна ўсе людзі пачыналі і пачынаюць свой дзень з ранішняй гімнастыкі. Гэта не значыць, што кожны з іх рабіў махі рукамі, скакаў, прысядаў і г .д.   Ранішняя гімнастыка павінна быць індывідуальная, толькі ў гэтым выпадку яна прынясе карысць. Як жа скласці свой комплекс гімнастыкі? Перш за ўсё, трэба ведаць, што ранішняя гімнастыка прызначана не для трэніроўкі, а для падрыхтоўкі арганізма да актыўнай дзённай дзейнасці.

Вельмі часта бацькі сутыкаюцца з тым, што дзіця адмаўляецца выконваць тыя ці іншыя заданні і практыкаванні. Не трэба з ім сварыцца. Магчыма, яму цяжка выконваць іх ці проста не цікава. І тут вам на дапамогу прыйдзе ваша фантазія. Замест простых махаў рукамі можна прапанаваць дзіцяці стаць птушачкай і паляцець у вырай, можна ператварыцца ў зайчыкаў і скакаць ад кусціка да кусціка, можна стаць касалапым Мішкай, які збірае грыбы, і тады прысяданні не здадуцца дзіцяці такімі сумнымі і руціннымі.

Вось некалькі парад па правядзенні зарадкі з вашымі дзецьмі:

№ 1. Правільна выбірайце практыкаванні, і вядома ж колькасць паўтораў. Па меры сталення дзіцяці павялічвайце складанасць і колькасць практыкаванняў.

 № 2.Сачыце за станам вашага дзіцяці. Дыханне павінна быць роўным і рытмічным. Пульс не павінен перавышаць 150 удараў у хвіліну.

Памятайце, што ранішняя гімнастыка павінна падрыхтаваць арганізм дзіцяці, абудзіць яго, а не перагрузіць. Таму не варта даваць  празмерную нагрузку, бо гэта можа прывесці да таго, што дзіця проста страціць цікавасць да фізічных практыкаванняў.

№ 3. Амплітуду рухаў, іх хуткасць і інтэнсіўнасць неабходна павялічваць паступова.

Не варта рэзка пачынаць тое ці іншае практыкаванне. Спачатку трэба рабіць павольна, каб пазбегнуць траўмаў, затым ужо хутчэй і рытмічней. Пачынаць гімнастыку трэба з практыкаванняў для мышц плечавога пояса і заканчваць скачкамі і падскокамі. У канцы ранішняй гімнастыкі рэкамендуюцца практыкаванні на аднаўленне дыхання, такія як хадзьба ва ўмераным тэмпе, хадзьба на насочках як «мышкі» і з выкананнем дыхальных практыкаванняў.

 № 4.Практыкаванняў павінна быць не больш за 5 -8.

№ 5.Комплекс практыкаванняў перыядычна трэба мяняць.

Звычайна, комплекс ранішняй гімнастыкі мяняецца кожныя 2 тыдні, але калі дзіцяці вельмі спадабаліся нейкія пэўныя практыкаванні, то можна іх пакінуць. Бо галоўная мэта-гэта прывіць цікавасць да здаровага ладу жыцця. Напрыклад, у практыкаванні з прысяданнямі можна першыя 2 тыдні пагуляць у ліліпутаў і волатаў, а потым ператварыцца ў жабяня, якое схавалася і чакае, калі ж праляціць камарык, каб яго злавіць, высока выскокваючы ўверх. Тут, бацькі, шырокі прастор для вашай фантазіі!

 № 6.Час правядзення зарадкі 10-12 хвілін.

Не варта перагружаць ранішнюю гімнастыку практыкаваннямі, інакш атрымаецца зваротны эфект: не ўзбадзёрыце дзіця, а толькі зморыце. А вам гэта не трэба! Улічвайце гэта!

№ 7.Хваліце сваіх дзяцей!

Высокая самаацэнка - адзін з магутных стымулаў для дзіцяці выконваць любую працу, няхай гэта будзе хатняе заданне або ранішняя  гімнастыка. Усяляк падтрымлівайце ў сваім дзіцяці высокую самаацэнку-заахвочвайце любое яго дасягненне, і ў адказ вы атрымаеце яшчэ большае старанне.

№ 8.Не сварыцеся са сваімі дзецьмі!

Не лайце сваё дзіця за часовыя няўдачы. Дзіця робіць толькі першыя крокі ў невядомым для яго свеце, а таму ён вельмі хваравіта рэагуе на тое, калі іншыя лічаць яго слабым і няўмелым. Асабліва востра гэта выяўляецца, калі бацькі не ведаюць, як даць дзіцяці зразумець, што яны паважаюць яго пачуцці, жаданні і меркаванні.

І самае галоўнае, дарагія нашы мамы і таты, будзьце жывым прыкладам  для свайго дзіцяці! Калі вы любіце фізкультуру і спорт, то і ваша дзіця, гледзячы на вас, таксама абавязкова палюбіць фізічныя практыкаванні!!!

 

Будзьце здаровыя!!!

 

Падрыхтаваў: кіраўнік фізвыхавання Пажыган Д.С.

 

 

 

 

 

свернуть