/files/Вывучаем родную мову - Куранецкі дзіцячы сад

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ ПА БЕЛАРУСКАМУ МАЎЛЕННЮ

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ

ПА БЕЛАРУСКАМУ МАЎЛЕННЮ

3-4 гады

Мастацкая літаруратура і творы фальклора, рэкамендаваныя для выкарыстання ў працы з дзецьмі

ад трох да чатырох

Беларускія народныя песні і пацешкі

“Іграў я на дудцы”, “Ой, бычок, мой бысенька”, “Кукарэку, певунок”, “Вожык”, “Ягорачка”, “Кую, кую ножку”, “Ласачка”.

Беларускія народныя казкі

“Курачка-Рабка”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Пчала і муха”, “Муха-пяюха”, “Коцік, пеўнік і лісіца”.

Творы беларускіх паэтаў

Т. Кляшторная. “Ветлівыя словы”, “Шпак”, “Дожджык”, “Паўцякалі цацкі”, “Не сквапная”; В. Рабкевіч. “Едзе восень”; С. Сокалаў-Воюш. “Блакіт нябёс”, “Алоўкі”, “Елка”; А. Дзеружынскі. “Пралеска”; А. Прохараў. “За адвагу”; Я. Колас.”Сонца грэе, прыпякае”, “Храбры певень”; Я. Купала. “Лістапад”; Я. Журба. “Першыя сняжынкі”, “Дзед Мароз”; З. Бядуля. “Мае забавы”; М. Хведаровіч. “Свеціць, як сонца, ад самай калыскі”; Л. Пранчак. “Завіруха”; Э. Агняцвет. “Маме”; А. Бадак. “Мышка”, “Беларусачка”; С. Грахоўскі. “Сонечная сцежка”; А. Грачанікаў. “Сон”; Л. Рашкоўскі. “Я хачу салдатам стаць”; К. Цвірка. “Коцікі”; В. Лукша. “Вясёлка”.

Творы беларускіх пісьменнікаў

У. Юрэвіч. “Бярозчыны валёнкі”; А. Кобец-Філімонава. “Сем мастакоў”; Я. Брыль. “Жыў-быў вожык”.

Совершенствуются способности к восприятию и повторению речевого материала, в том числе на белорусском языке. Различение белорусской и русской речи, употребление формул белорусского этикета (в адекватных ситуациях), разыгрывание коротких произведений на белорусском языке.

 

4-5 год

Мэта: Фарміраваць устойліваю цікавасць і станоўчыя адносіны да нацыянальнай мовы, жаданне авалодаць беларускай мовай; выхоўваць пачаткі нацыянальнага светапогляду.

Задачы:

  • садзейнічаць адрозненню дзецьмі беларускага і рускага маўлення;
  • пабуджаць да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове, да разыгрывання іх;

развіваць элементарныя навыкі зносін на беларускай мове.  

  • узбагачэнне беларускага слоўніка дзяцей словамі–назвамі прадметаў асяроддзя, іх якасцей, дзеянняў;
  • разуменне і ўжыванне абагульняльных слоў (цацкі, посуд, адзенне, мэбля);

засваенне форм ветлівасці (добрай раніцы, добры дзець, добры вечар, дабранач, да пабачэння, дзякуй, калі ласка, смачна есці, прабач).

  • засваенне некаторых асаблівасцей граматычнага ладу беларускага маўлення: множнага ліку назоўнікаў (дамы, лясы, вокны); роднага склону назоўнікаў (санак, лыжак, лялек); меснага склону назоўнікаў (на назе, у руцэ, на двары); давальнага склону назоўнікаў (дапамагчы Аленцы, дапамагчы Янку); загаднага ладу дзеясловаў (мый, сядай, пі, паскачы); форм 3–й асобы адзіночнага і множнага ліку дзеясловаў (ідзе, піша, малюе, варыць, гуляюць, хочуць); асаблівацей роду некаторых назоўнікаў (смачны яблык, калматы сабака, белая гусь);

разуменне і ўменне суадносіць з малюнкамі назвы жывëл і іх дзіцянят (кошка – кацяня, качка – качаня, ліса – лісяня).

  • правільнае вымаўленне спецыфічна беларускіх гукаў: фрыкатыўных г, гь; заўсëды цвëрдых гукаў ч, р ізалявана (у гукапераймальных словах), у словах і фразах; гука ў у словах і фразах;

дыферэнцыяцыя ў вымаўленні і на слых слоў, падобных у рускай і беларускай мовах (дети – дзеці, ложка – лыжка, река – рака, уши –  вушы і да т.п.).

  • слуханне і разуменне мовы выхавальніка, адказы на яго пытанні;
  • праслухоўванне беларускіх народных забаўлянак, казак, твораў беларускіх пісьменнікаў для дзяцей; адказы на пытанні па іх змесце;
  • адказы на пытанні па змесце карцін і пры апісанні цацак;
  • рэпрадуктыўнае маўленне дзяцей на беларускай мове;

самастойнае па задуме і моўным афармленні стварэнне выказванняў.

Представления о родном крае, отношение к нему

  • представление о том, что в Республике Беларусь живут белорусы, они говорят на белорусском и русском языках, столица Беларуси – Минск;
  • обогащение представлений о своем городе;
  • приобщение детей к празднованию основных праздничных дат государства;

знакомство с национальным флагом, гербом, гимном, с народными героями, белорусскими праздниками.

В течение года

Познавательная практическая

Наблюдение, экскурсия.

Целевая прогулка

Общение

Беседа. Рассказ.

Коммуникативная ситуация

Игровая

Сюжетно–ролевая игра.

Подвижные игры

Художественная

Рассматривание иллюстраций. Праздники, развлечения

Элементарная учебная

Занятия

 

Сярэдняга ўзросту (ад 4 да )астацкая літаратура і творы фальклора, рэкамендаваныя для выкарыстання ў працы з дзецьмі сярэдняга ўзросту (ад 4 да 5 год)

Белрускія народныя песні і пацешкі 

“Іграў я на дудцы”, “Ой, бычок, мой бысенька”, “Кукарэку, певунок”, “Вожык”, “Ягорачка”, “Кую, кую ножку”, “Ласачка”.

Беларускія народныя казкі

“Курачка-Рабка”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Пчала і муха”, “Муха-пяюха”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Пшанічны каласок”, “Піліпка-сынок”, “Сынок-з-кулачок”, “Каток — Залаты лабок”, “Як курачка пеўніка ратавала”.

Творы беларускіх паэтаў

Т. Кляшторная. “Ветлівыя словы”, “Шпак”, “Дожджык”, “Паўцякалі цацкі”, “Не сквапная”, “Сукенка раскажа”; В.Вітка “Піла”; В. Рабкевіч. “Едзе восень”; С. Сокалаў-Воюш. “Блакіт нябёс”, “Возера лясное”, “Замак”, “Змей”, “Алоўкі”, “Елка”, “Навагодняя песня”; А.Лойка “Кураняты”; Г.Іванова “Я будую дом з пяску”; А. Дзеружынскі. “Пралеска”, “Бусел і хлопчык”; А. Прохараў. “За адвагу”, “Мурашыная святліца”; І.Муравейка “Адмарозіў лапкі”, “Шалтай-Балтай”; С. Новік-Пяюн “Верабейчыкі”, “Над калыскай”; В.Лукша “Вясёлка”; Я. Купала. “Лістапад”; Я. Журба. “Першыя сняжынкі”, “Дзед Мароз”, “Восень”, “Коцік”, “Вавёрка”, “Пчолка”; З. Бядуля. “Мае забавы”; М. Хведаровіч. “Свеціць, як сонца, ад самай калыскі”; Л. Пранчак. “Завіруха”; Э. Агняцвет. “Зямля з блакітнымі вачамі”, “Маме”; А. Бадак. “Мышка”, “Беларусачка”, “Зайчаняткі”; Д. Бічэль-Загнетава “Радзіма”; С. Грахоўскі. “Сонечная сцежка”, “Наш май”, “Сунічкі”; Л. Рашкоўскі. “Я хачу салдатам стаць”; Л.Дайнека. “У весновым лесе”; А. Грачанікаў. “Сон”; Я. Колас. “На рэчцы зімой”, “Дзед госць”, “Зіма”, “Песня аб вясне”, .”Сонца грэе, прыпякае”, “Храбры певень”; У. Дубоўка. “Пра дзеда і ўнука”; В. Жуковіч. “Калядная вячэра”; П. Прыходзька. “Сіненькія вочы”; М. Танк. “Галінка і верабей”, “Ехаў казачнік Бай”; А. Русак. “Мой край”; А. Ставер. “Як зроблены цацкі?”; Н. Тулупава. “Сыражуйкі”; Р. Барадулін. “Ната маму любіць надта”, “Ай! Не буду! Не хачу!”; Ю. Свірка. “Сёння ў нашай мамы свята”, “Бабуліны казкі”; Леанід Дранько-Майсюк. “Пра добрую мышку і мудрую кошку”; В. Іпатава. “Янка-запытанка”; С. Шушкевіч. “Пайшоў коўзацца каток”, “Цяжка жабцы жыць без хаткі”, “Нашы сябры”; А. Якімовіч. “Звяры нашых лясоў”; А. Бялевіч. “У лесе”; Э. Валасевіч. “Сама”; В.Вярба “Матуліны рукі”.

Творы беларускіх пісьменнікаў

І.Бурсаў “Страшная казка пра страшнага звера”; В.Хомчанка “Яблык”, “Яшава рукавічка”; У. Юрэвіч. “Пацалунак асвы”, “Бярозчыны валёнкі”; В.Вітка “Натальчына сямейка”;  А. Кобец-Філімонава. “Сем мастакоў”; Я. Брыль. “Жыў-быў вожык”; Б. Сачанка. “Насцечка”; І.Шуцько “Смелая ўнучка”.

 

5-6 год

 

Мэта: Фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ëю; выхаванне пачатку нацыянальнага светапогляду. Фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай; выхаванне пачаткаў нацыянальнага светапогляду.

Задачы:

  • далучаць дашкольнікаў да багаццяў беларускай мовы, фарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе;
  • стымуляваць зносіны на беларускай мове;
  • развіваць пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з’яў, навыкі маўленчага самакантролю;
  • звяртаць увагу на моўныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай;
  • развіваць навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні выхавальніка;
  • заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей на беларускай мове;

звяртаць увагу на моўныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай.

  • узбагачэнне беларускага слоўніка дзяцей словамі–назвамі акаляючых прадметаў: назвамі цацак, вучэбных прылад (аловак, пэндзаль, сшытак…), посуду, мэблі, адзення, хатніх рэчаў (гадзіннік, дыван, канапа…), жывëл (вавëрка, трус, матылëк), садавіны і агародніны (цыбуля, бульба…); іх колераў (ружовы, блакітны…), якасцей (прыгожы, дужы, смачны, добры, дрэнны…); дзеянняў (глядзець, бачыць, сустракаць, расці…);
  • словы рускай і беларускай моў, якія супадаюць або падобныя па вымаўленні, але маюць рознае лексічнае значэнне (неделя – нядзеля, диван – дыван і да т.п.);
  • разуменне і ўжыванне абагульняльных слоў;
  • традыцыйныя беларускія формы імëнаў (Алесь, Уладзя, Ян, Янка, Таццянка, Кастусь, Аленка);

формы ветлівасці на беларускай мове, іх ужыванне.

  • разуменне маўленчых выказванняў рознай граматычнай структуры, чуласць да граматычнай правільнасці маўлення на беларускай мове;
  • некаторыя асаблівасці граматычнага ладу беларускага маўлення: адзіночны і множны лік асобных назоўнікаў (садавіна, агародніна, крупы, дзверы); дапасаванне прыметнікаў да некаторых назоўнікаў (доўгі цень, белае казляня, вясëлы гармонік); утварэнне некаторых склонавых формаў назоўнікаў (бераг – на беразе, гарох – у гаросе, па палях, па лясах); прыналежных прыметнікаў (ляльчын, татаў, Алесеў, цëтчын); параўнальнай (вышэйшы за, лепшы за) і найвышэйшай формаў прыметнікаў (вышэйшы за ўсіх, найпрыгажэйшы); прыметнікаў (уранку, узімку);
  • спосабы ўтварэння назваў маладых істот (мышаня, тыграня, жарабя), назоўнікаў са значэннем адзінкавасці (бульба – бульбіна, морква – морквіна);
  • ужыванне новых слоў у розных фразавых канструкцыях;
  • фармуляванне пытанняў з дапамогай часціц ці, хіба, ужыванне ў мове прыназоўнікаў, словазлучэнняў з прыназоўнікамі у, да (у лес, да сябра) злучніка але;

спецыфічна беларускія марфолага–сінтаксічныя звароты (баліць каму, хварэць на што, хадзіць у грыбы, у ягады, дзякаваць каму, смяяцца з каго і інш.)

  • Правільнае вымаўленне спецыфічна беларускіх гукаў: дж, дзь, ць,
  • правільнае вымаўленне фрыкатыўных г, г'; заўсëды цвëрдых гукаў ч, р, гукаспалучэння шч ізалявана (у гукапераймальных словах), у словах і фразах; гука ў у словах і фразах;
  • правільнае вымаўленне слоў з падоўжанымі зычнымі ў словах (калоссе, варэнне); выразнае вымаўленне ненаціскных галосных;

правільнае вымаўленне рускіх і беларускіх слоў, падобных па гучанні (зверек – звярок, ночь – ноч і да т.п.).

  • слуханне і разуменне беларускага маўлення, мастацкіх твораў на беларускай мове, як празаічных, так і вершаваных; слуханне і разуменне мовы выхавальніка, адказы на яго пытанні;
  • пераказ кароткіх казак і апавяданняў – як знаëмых, так і ўпершыню прачытаных;
  • непадрыхтаванае звязнае маўленне (апісанне сітуацыі, вырашэнне пэўнай камунікатыўнай задачы – просьба, распавяданне, тлумачэнне і г.д.);

стварэнне выказванняў самастойных па задуме і моўным афармленні.

Представления о родном крае, отношение к нему

  • представления о том, как живут люди в Республике Беларусь, как помогают друг другу;
  • знакомство с символами белорусского государства (флаг, герб), Беларуси (сосна, зубр, аист, цветок льна, клевера, василька); с государственными и народными праздниками; декоративно–прикладным искусством; народным кукольным театром;
  • знакомство с достопримечательностями родного города, села, столицы республики, своей Родины; с городами страны;
  • знакомство с людьми, прославившими нашу Родину: просветителями, национальными героями, деятелями искусства, учеными, космонавтами и т.д. (Франциск Скорина, Сымон Будны, Ефросинья Полоцкая, Франциск Богушевич, Янка Купала, Якуб Колос и др.);
  • формирование представлений о своей семье (значение семьи в жизни человека; зачем нужна фамилия, откуда отчество; родословная – старинная белорусская традиция; герб семьи; будни и праздники в семье, совместный отдых); о детском саде;
  • формирование образа малой родины, содействие накоплению радостных, счастливых воспоминаний;
  • воспитание чувства гордости и любви к родному краю.
 
 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 

 

Мастацкая літаратура і творы фальклра, і старшага ўзростурэкамендаваны для выкарыстання ў працы з дзецьмі старшага ўзросту (5-7 год)

 

Беларускія народныя песні і пацешкі

“Сонейка-сонца, выгляні ў аконца”, “Сіўка-варонка”, “Ходзіць коцік па палях”, “Ты, каза, каза, лубяныя вочы”.

Беларускія народныя казкі

“Пра быка і яго сяброў”, “Жаронцы”, “Лёгкі хлеб”, “Не сілай, а розумам”, “Лісіца-хітрыца”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Селянін, мядзведзь і лісіца”, “Верабей і мыш”, “Кот Максім”, “Гарошак”.

Легенды і паданні

“Возера Нарач”, “Чараўніца”, “Паданне пра заснаванне Мінска”, “Паданне пра заснаванне Бярэсця”, “Пра возера Свіцязь”, “Пра зязюлю”, “Бацька і сыны”.

Творы беларускіх паэтаў

Э. Агняцвет. «Саўка за сталом», «Зямля з блакітнымі вачамі», «Хто пачынае дзень?» ; М. Багдановіч. «Зімой»; Д. Бічэль-Загнетава. «Белая Русь»; Р. Барадулін. «Загадкі на градках», “Жарт”; А. Вольскі. «Дзеці», «Радзіма»; В. Вярба. «Пралеска»; В.Вітка “Жаўна”, “Бусел”, “Вавёрчына гора”; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Развітанне»; У.Дубоўка “Як сінячок да сонца лётаў”; Н.Игнатенко “История про Варю и Дубовенка”, “Сказка про Тимку и Кузьку”; В. Іпатава. «Як ён завецца?»; А. Мінкін. «Агнявік»; І. Муравейка. «Акраец хлеба»; С. Новік-Пяюн. «Ночка», «Пурга»; Я. Колас. «Першы гром», “Вясна” (урывак); «Раніца вясною», «Канец лета», «На лузе», «Адлёт жураўлёў»; Я. Купала. «Хлопчык і лётчык», «Бай»; С. Шушкевіч. «Нашы сябры», «Пракалоў камарык ножку»; М. Хведаровіч. «Дарагое імя»; М. Танк. «Жук і слімак», «Хлеб»; П. Панчанка. «Месяцы года»; К. Цвірка. «Коцікі»; Н. Галіноўская. «Будзь уважлівы, пешаход»; В. Жуковіч. «Незаменнае».

Творы беларускіх пісьменнікаў

Цётка. “Журавель і чапля”; З.Бядуля “Скарб”; В.Вітка “Страшная казка”; У.Галубок “Гонар”;

В. Хомчанка. “Білеты ў цырк”; А. Дудараў. “Сінявочка”; А. Кобец-Філімонава. “Дзівосны лядзяш”; К.Каліна “Зімовы дуб”, “Кампот”, “Сакавік і яго сёстры”, “Красавік”, “Ліпень”, “Жнівень”, “Верасень”, “Кастрычнік”; А.Дудараў “Сінявочка”; М.Гамолка “Васілёва бярозка”; У.Ягоўдзік “Бусел”, “Вожык”.

свернуть

Актуальнасць навучання дзяцей беларускай мове

Актуальнасць навучання дзяцей беларускай мове

Мова ёсць сродак зносiн нацыянальнай iдэнтыфiкацыi, сацыялiзацыi i далучэнне дзiцяцi да агульнагiстарычных i нацыянальных культурных каштоўнасцей. На думку Вільгельма Гумбальта, нацыянальная прырода мовы – гэта тое, ідэальнае, што знаходзіцца "ў розумах і душах людзей", агульнанароднае моўнае мышленне. Вядомыя яго словы: "мова народа ёсць яго дух, і дух народа ёсць яго мова. Менавіта мова, адлюстроўваючы «шматвяковы досвед духоўнага жыцця народа», дае магчымасць кожнаму новаму пакаленню засвойваць думкі і пачуцці папярэдніх пакаленняў, авалодваць тым духоўным багаццем, якое складзена ў роднай мове. Падчас авалодання роднай мовай дзіцё мае магчымасць спазнаваць гісторыю, характары людзей, народную паэзію. Родная мова злучана са «сваёй» культурай, яна накладае пэўныя карэктывы наўспрыманне і тлумачэнне навакольнага свету. Іншымі словамі, у кожнай мове апрадмечана светаўспрыманне народа і яго светаразуменне, якое акумулюецца ў культурных традыцыях. Нацыянальная моўная асоба, выступае ў якасці прадстаўніка народнай культуры. Родная мова дапамагае дзіцяці ўвайсці ў навакольны свет, стаць сапраўдным грамадзянінам яго культурнай прасторы.

Праблема развіцця гаворкі і навучанне беларускай мове з'яўляецца для нас актуальнай. Гэта злучана з тым, што навучанне дзяцей дашкольнага ўзроста ажыццяўляецца ў сітуацыі руска-беларускага блізкароднага двухмоўя. Навукоўцы завуць сітуацыю, у якой жывуць беларускія дзеці, беларуска-рускім блізкародным двухмоўем. Справа не толькі ў генетычным сваяцтве людзей, але і ў лімітавай блізкасці сістэм беларускай і рускай моў, якая выпрацавалася ў выніку ўзаемных уплываў і паралельнага развіцця некаторых элементаў. Няма сумнення ў значнай агульнасці гукавых і граматычных сістэм рускай і беларускай моў. Нават у такой сферы, як лексіка, дзе адрозненні выяўляюцца з найвялікай сілай, можна казаць пра тое, што толькі 10–20% слоў у беларускім тэксце цалкам адрозніваюцца ад слоў рускай мовы. Для большасці дзяцей першай мовай, на якім яны вучацца размаўляць і думаць, мець зносіны з атачальнымі, з'яўляецца руская мова. Беларускі, да якога дзеці даволі рана прылучаюцца, чуючы яго па тэлевізары, радыё, ад некаторых сталых, у дзіцячым садзе на асобных занятках, выступае для іх як другой. Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з'яўляецца беларуская, праўда, не чыстая, а змяшагая з рускай. Эксперымент, праведзены ў дзіцячых садах, паказаў, што старэйшыя дашкольнікі, сродкам камунікавання якіх выступае змяшаная мова, у адказ на беларускае слова-стымул у 50% выпадкаў звалі беларускае ж слова, 22% склалі агульныя для рускай і беларускай моў слова, а 28% слоў ставіліся да рускай мовы. Апошняя лічба кажа пра засмечанасць беларускай гаворкі і мыслення дзяцей лексічнымі русізмамі. Калі дадаць да іх граматычныя абмылы, робіцца зразумелым, што нават у вёсцы ў дзяцей з ранняга веку ўкараняецца змяшаная беларуска-руская гаворка. Наяўнасць дадзенай сітуацыі мяркуе адменнае агульнакультурнае развіццё дашкольнікаў ва ўмовах існавання двух блізкародных моў і культур. Адменную ўнікальнасць гэтай сацыялінгвістычнай сітуацыі прыдае той факт, што наяўны слоўнікавы запас беларускай мовы ў дзяцей носіць пасіўны характар. Спробы актыўнага ўжытку дзецьмі слоў на беларускай мове не заўсёды адпавядаюць літаратурнай норме. Даследаванні маўленчага развіцця сведчаць пра павялічэнне колькасці дзяцей, якія адрозніваюцца беднатой базавага актыўнага слоўніка беларускай мовы.Трэба таксама адзначыць, што не ўсе дзеці да пачатку вывучэння беларускай мовы ў дзіцячым садзе адчуваюць  уплыў актыўнага маўленчага атачэння. Вынікі, атрыманыя анкетаваннем, паказваюць, што вольна чытаюць і гавораць  па-беларуску 26,7% кабет і 20,1% мужчын; чытаюць, але дрэнна гавораць – адпаведна 55,4% і 66,1%; не валодаюць беларускай мовай 18,9% і 13,8% бацькоў дзяцей дашкольнага ўзроста. Назіранне за камунікаваннем дзяцей і дарослых сведчыць, што беларуская мова, якая афіцыйна прызнана дзяржаўный, амаль не выкарыстоўваецца для актыўнай камунікацыі дарослых і дзяцей, а таксама дзяцей паміж сабой. Улічваючы, што ў сям'і дзеці галоўным чынам маюць зносіны на рускай мове, казаць пра засваенне беларускай мовы як роднага не даводзіцца.У маўленчым развіцці дзіцяці ўзнікаюць вялікія цяжкасці, калі ўмовы выхавання не гарантуюць стварэнні больш-менш самастойных сфер ужывання кожнай мовы, калі дзіцё аддадзена ва ўладу  выпадковай сумесі розных моўных сістэм, калі абедзьве мовы хаатычна змешваюцца. Выходзячы з існай сітуацыі, Н.С. Старжынская адзначае, што найболей аптымальным шляхам развіцця ў дашкольнікаў беларускай гаворкі з'яўляецца той, які, спалучае ў сабе: з аднаго  боку, неўсвядомленае засваенне беларускай мовы ў штодзённым камунікаванні, развіццё «пачуцця беларускай мовы, а з другой адмыслова-арганізаванае навучанне, што арыентуе на фармiраванне ў выхаванцаў элементарных моўных абагульненняў.

Развіццё беларускай гаворкі, навучанне беларускай мове як другой роднай, па думцы Н.С. Старжынскай, трэба будаваць у адпаведнасці з агульнымі, універсальнымі заканамернасцямі авалодання мовай. Гэту працу трэба праводзіць пашыраючы яе на працягу ўсяго дашкольнага дзяцінства. Цяжкасці арганізацыі гэтага працэсу злучаны як з уплывам рускай мовы, засвоенай дзецьмі раней, гэтак і з псіхафізіялагічным развіццём дзіцяці, недастатковай сфармаванасцю актуальных матываў авалодання беларускай мовай, з прычыны пэўных сацыяльныхі лінгвістычных прычын. Да сацыяльных прычын мы аднясём культурнае моўнае атачэнне дзіцяці. У наш час у Беларусі назіраецца функцыя icнавання трох асноўных моўных адукацый: рускай мовы, беларускаймовы, «трасянкі» (змяшанага руска-беларускага прыслоўя). Прытым рускую мову і «трасянку» дзіцё чуе штодня, а літаратурную беларускую мову калі-нікалі. Тут, трэба таксама адзначыць, што адной з абавязковых умоў далейшага існавання мовы, яго вывучэння, з'яўляецца наяўнасць беларускамоўных устаноў дашкольнай адукацыі і абавязковае навучанне беларускай мове рускамоўных дашкольнікаў, пачынаючы з сярэдняга дашкольнага узросту адзін раз на тыдзень на занятках па развіцці гаворкі.

Н.С. Старжынская прапануе далучаць беларускую мову ў камунікаванне з дзіцём, якое выхоўваецца ў рускамоўнай сям'і, паступова, пачынаць з яго азнакамлення з лепшымі ўзорамі мастацкіх, у першую чаргу фальклорных твораў. Па яе думцы, гэта дазволіць далучыць дашкольнікаў да багацця роднай мовы на узроўні мастацтва, будзе спрыяць развіццю іх першага пачуццёвага грунту беларускай гаворкі, што як раз і з'яўляецца патрэбнай умовай засваення мовы як роднага. Мы вызначаем творы вуснай народнай творчасці, наяўнасць іх блізкародных паралеляў як універсальную педагагічную сістэму развіцця вуснай гаворкі і культуры маўленчага камунікавання дзяцей дашкольнага веку ва ўмовах блізкароднага двухмоўя. Бо вусная творчасць беларусаў выступае як універсальны сродак далучэння дзяцей да роднай беларускай мовы, а ўсходнеславянскі фальклор нароўні з цеснымі паралелямі сюжэтаў і выяў вылучаецца своеасаблівасцю і асаблівасцямі мовы, то азнаямленне дашкольнікаў з фальклорнымі творамі іх параўнанне прывядзе да элементарнага асэнсавання лексіка-граматычных сродкаў дзвюх блізкародных моў, што ў сваю чаргу дазволіць дзецям адвольна скарыстаць гэтыя сродкі ва ўласнай як рускай, гэтак і беларускай гаворцы. Успрыманне твораў беларускай  вуснай  народнай творчасці будзе спрыяць засваенню дзецьмі «лепшых формаў роднай мовы», іх прылучэнню да агульналюдскіх і нацыянальных каштоўнасцяў. Творы вуснай народнай творчасці з'яўляюцца сталымі спадарожнікамі маленькага слухача, яго правадырамі ў свет слоў і выяў, крыніцай яго мастацкага развіцця і адукацыі. Жывое слова фальклору развівае ў дзяцей уяўленне, вобразнае мысленне, уяўленні пра навакольны свет, аказвае жывы ўплыў на ўспрымальную душу дзіцяці, уводзіць яго ў атмасферу  жывой народнайгаворкі, набліжае да багацця роднай мовы. Яркія выявы, дакладныя словы і выразы мастацкага тэксту закладваюць у дзецях грунту кахання да мовы, да  ўсяго блізкага і роднага. Успрыманне жывога слова народа далучае дзяцей да нацыянальнай этыкі, тлумачыць прыроду роднага краю, знаёміць з характарам атачальных людзей, з грамадствам, яго гісторыяй, традыцыямі.

Такім чынам, авалоданне дзецьмі багаццем беларускай мовы з дапамогай твораў вусна-паэтычнай творчасці складае адзін з асноўных элементаў фармавання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці і аказвае істотную ролю на яго этнакультурнае выхаванне.

свернуть

Педагогам

Актуальнасць навучання дзяцей беларускай мове

Мова ёсць сродак зносiн нацыянальнай iдэнтыфiкацыi, сацыялiзацыi i далучэнне дзiцяцi да агульнагiстарычных i нацыянальных культурных каштоўнасцей. На думку Вільгельма Гумбальта, нацыянальная прырода мовы – гэта тое, ідэальнае, што знаходзіцца "ў розумах і душах людзей", агульнанароднае моўнае мышленне. Вядомыя яго словы: "мова народа ёсць яго дух, і дух народа ёсць яго мова. Менавіта мова, адлюстроўваючы «шматвяковы досвед духоўнага жыцця народа», дае магчымасць кожнаму новаму пакаленню засвойваць думкі і пачуцці папярэдніх пакаленняў, авалодваць тым духоўным багаццем, якое складзена ў роднай мове. Падчас авалодання роднай мовай дзіцё мае магчымасць спазнаваць гісторыю, характары людзей, народную паэзію. Родная мова злучана са «сваёй» культурай, яна накладае пэўныя карэктывы наўспрыманне і тлумачэнне навакольнага свету. Іншымі словамі, у кожнай мове апрадмечана светаўспрыманне народа і яго светаразуменне, якое акумулюецца ў культурных традыцыях. Нацыянальная моўная асоба, выступае ў якасці прадстаўніка народнай культуры. Родная мова дапамагае дзіцяці ўвайсці ў навакольны свет, стаць сапраўдным грамадзянінам яго культурнай прасторы.

Праблема развіцця гаворкі і навучанне беларускай мове з'яўляецца для нас актуальнай. Гэта злучана з тым, што навучанне дзяцей дашкольнага ўзроста ажыццяўляецца ў сітуацыі руска-беларускага блізкароднага двухмоўя. Навукоўцы завуць сітуацыю, у якой жывуць беларускія дзеці, беларуска-рускім блізкародным двухмоўем. Справа не толькі ў генетычным сваяцтве людзей, але і ў лімітавай блізкасці сістэм беларускай і рускай моў, якая выпрацавалася ў выніку ўзаемных уплываў і паралельнага развіцця некаторых элементаў. Няма сумнення ў значнай агульнасці гукавых і граматычных сістэм рускай і беларускай моў. Нават у такой сферы, як лексіка, дзе адрозненні выяўляюцца з найвялікай сілай, можна казаць пра тое, што толькі 10–20% слоў у беларускім тэксце цалкам адрозніваюцца ад слоў рускай мовы. Для большасці дзяцей першай мовай, на якім яны вучацца размаўляць і думаць, мець зносіны з атачальнымі, з'яўляецца руская мова. Беларускі, да якога дзеці даволі рана прылучаюцца, чуючы яго па тэлевізары, радыё, ад некаторых сталых, у дзіцячым садзе на асобных занятках, выступае для іх як другой. Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з'яўляецца беларуская, праўда, не чыстая, а змяшагая з рускай. Эксперымент, праведзены ў дзіцячых садах, паказаў, што старэйшыя дашкольнікі, сродкам камунікавання якіх выступае змяшаная мова, у адказ на беларускае слова-стымул у 50% выпадкаў звалі беларускае ж слова, 22% склалі агульныя для рускай і беларускай моў слова, а 28% слоў ставіліся да рускай мовы. Апошняя лічба кажа пра засмечанасць беларускай гаворкі і мыслення дзяцей лексічнымі русізмамі. Калі дадаць да іх граматычныя абмылы, робіцца зразумелым, што нават у вёсцы ў дзяцей з ранняга веку ўкараняецца змяшаная беларуска-руская гаворка. Наяўнасць дадзенай сітуацыі мяркуе адменнае агульнакультурнае развіццё дашкольнікаў ва ўмовах існавання двух блізкародных моў і культур. Адменную ўнікальнасць гэтай сацыялінгвістычнай сітуацыі прыдае той факт, што наяўны слоўнікавы запас беларускай мовы ў дзяцей носіць пасіўны характар. Спробы актыўнага ўжытку дзецьмі слоў на беларускай мове не заўсёды адпавядаюць літаратурнай норме. Даследаванні маўленчага развіцця сведчаць пра павялічэнне колькасці дзяцей, якія адрозніваюцца беднатой базавага актыўнага слоўніка беларускай мовы.Трэба таксама адзначыць, што не ўсе дзеці да пачатку вывучэння беларускай мовы ў дзіцячым садзе адчуваюць  уплыў актыўнага маўленчага атачэння. Вынікі, атрыманыя анкетаваннем, паказваюць, што вольна чытаюць і гавораць  па-беларуску 26,7% кабет і 20,1% мужчын; чытаюць, але дрэнна гавораць – адпаведна 55,4% і 66,1%; не валодаюць беларускай мовай 18,9% і 13,8% бацькоў дзяцей дашкольнага ўзроста. Назіранне за камунікаваннем дзяцей і дарослых сведчыць, што беларуская мова, якая афіцыйна прызнана дзяржаўный, амаль не выкарыстоўваецца для актыўнай камунікацыі дарослых і дзяцей, а таксама дзяцей паміж сабой. Улічваючы, што ў сям'і дзеці галоўным чынам маюць зносіны на рускай мове, казаць пра засваенне беларускай мовы як роднага не даводзіцца.У маўленчым развіцці дзіцяці ўзнікаюць вялікія цяжкасці, калі ўмовы выхавання не гарантуюць стварэнні больш-менш самастойных сфер ужывання кожнай мовы, калі дзіцё аддадзена ва ўладу  выпадковай сумесі розных моўных сістэм, калі абедзьве мовы хаатычна змешваюцца. Выходзячы з існай сітуацыі, Н.С. Старжынская адзначае, што найболей аптымальным шляхам развіцця ў дашкольнікаў беларускай гаворкі з'яўляецца той, які, спалучае ў сабе: з аднаго  боку, неўсвядомленае засваенне беларускай мовы ў штодзённым камунікаванні, развіццё «пачуцця беларускай мовы, а з другой адмыслова-арганізаванае навучанне, што арыентуе на фармiраванне ў выхаванцаў элементарных моўных абагульненняў.

Развіццё беларускай гаворкі, навучанне беларускай мове як другой роднай, па думцы Н.С. Старжынскай, трэба будаваць у адпаведнасці з агульнымі, універсальнымі заканамернасцямі авалодання мовай. Гэту працу трэба праводзіць пашыраючы яе на працягу ўсяго дашкольнага дзяцінства. Цяжкасці арганізацыі гэтага працэсу злучаны як з уплывам рускай мовы, засвоенай дзецьмі раней, гэтак і з псіхафізіялагічным развіццём дзіцяці, недастатковай сфармаванасцю актуальных матываў авалодання беларускай мовай, з прычыны пэўных сацыяльныхі лінгвістычных прычын. Да сацыяльных прычын мы аднясём культурнае моўнае атачэнне дзіцяці. У наш час у Беларусі назіраецца функцыя icнавання трох асноўных моўных адукацый: рускай мовы, беларускаймовы, «трасянкі» (змяшанага руска-беларускага прыслоўя). Прытым рускую мову і «трасянку» дзіцё чуе штодня, а літаратурную беларускую мову калі-нікалі. Тут, трэба таксама адзначыць, што адной з абавязковых умоў далейшага існавання мовы, яго вывучэння, з'яўляецца наяўнасць беларускамоўных устаноў дашкольнай адукацыі і абавязковае навучанне беларускай мове рускамоўных дашкольнікаў, пачынаючы з сярэдняга дашкольнага узросту адзін раз на тыдзень на занятках па развіцці гаворкі.

Н.С. Старжынская прапануе далучаць беларускую мову ў камунікаванне з дзіцём, якое выхоўваецца ў рускамоўнай сям'і, паступова, пачынаць з яго азнакамлення з лепшымі ўзорамі мастацкіх, у першую чаргу фальклорных твораў. Па яе думцы, гэта дазволіць далучыць дашкольнікаў да багацця роднай мовы на узроўні мастацтва, будзе спрыяць развіццю іх першага пачуццёвага грунту беларускай гаворкі, што як раз і з'яўляецца патрэбнай умовай засваення мовы як роднага. Мы вызначаем творы вуснай народнай творчасці, наяўнасць іх блізкародных паралеляў як універсальную педагагічную сістэму развіцця вуснай гаворкі і культуры маўленчага камунікавання дзяцей дашкольнага веку ва ўмовах блізкароднага двухмоўя. Бо вусная творчасць беларусаў выступае як універсальны сродак далучэння дзяцей да роднай беларускай мовы, а ўсходнеславянскі фальклор нароўні з цеснымі паралелямі сюжэтаў і выяў вылучаецца своеасаблівасцю і асаблівасцямі мовы, то азнаямленне дашкольнікаў з фальклорнымі творамі іх параўнанне прывядзе да элементарнага асэнсавання лексіка-граматычных сродкаў дзвюх блізкародных моў, што ў сваю чаргу дазволіць дзецям адвольна скарыстаць гэтыя сродкі ва ўласнай як рускай, гэтак і беларускай гаворцы. Успрыманне твораў беларускай  вуснай  народнай творчасці будзе спрыяць засваенню дзецьмі «лепшых формаў роднай мовы», іх прылучэнню да агульналюдскіх і нацыянальных каштоўнасцяў. Творы вуснай народнай творчасці з'яўляюцца сталымі спадарожнікамі маленькага слухача, яго правадырамі ў свет слоў і выяў, крыніцай яго мастацкага развіцця і адукацыі. Жывое слова фальклору развівае ў дзяцей уяўленне, вобразнае мысленне, уяўленні пра навакольны свет, аказвае жывы ўплыў на ўспрымальную душу дзіцяці, уводзіць яго ў атмасферу  жывой народнайгаворкі, набліжае да багацця роднай мовы. Яркія выявы, дакладныя словы і выразы мастацкага тэксту закладваюць у дзецях грунту кахання да мовы, да  ўсяго блізкага і роднага. Успрыманне жывога слова народа далучае дзяцей да нацыянальнай этыкі, тлумачыць прыроду роднага краю, знаёміць з характарам атачальных людзей, з грамадствам, яго гісторыяй, традыцыямі.

Такім чынам, авалоданне дзецьмі багаццем беларускай мовы з дапамогай твораў вусна-паэтычнай творчасці складае адзін з асноўных элементаў фармавання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці і аказвае істотную ролю на яго этнакультурнае выхаванне.

свернуть

Кансультацыя "Дыдактычная гульня-сродак развіцця беларускага маўлення "

КАНСУЛЬТАЦЫЯ

“ДЫДАКТЫЧНАЯ ГУЛЬНЯ – СРОДАК РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ”

 

 

 

Родная мова адыгрывае ўнікальную ролю ў станаўленні асобы чалавека. Мова і маўленне традыцыйна разглядаліся ў псіхалогіі, філасофіі і педагогіцы як вузел, у якім сходзяцца розныя лініі псіхічнага развіцця: мысленне, уяўленне, памяць, эмоцыі. Маўленне, як адзін з самых важных сродкаў чалавечага пазнання, служыць асноўным каналам спасціжэння чалавекам каштоўнасцяў духоўнай культуры, а таксама неабходнай умовай выхавання і навучання.

Дашкольны ўзрост – гэта перыяд актыўнага засваення гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнага, лексічнага, граматычнага. Паўнавартаснае валоданне роднаю моваю ў дашкольным дзяцінстве з’яўляецца неабходнаю ўмоваю рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей у максімальна сензетыўны перыяд развіцця. Развіццё і фарміраванне маўлення ў дашкольным дзяцінстве закладвае асновы паспяховага навучання ў школе.

Развіццё маўлення дзіцяці адбываецца ў цеснай узаемасувязі з засваеннем фанетычнага боку, слоўнікавага складу і граматычнага ладу мовы. Гэта праблема цесна звязана з педагагічным працэсам, у ходзе якога ажыццяўляецца фармаванне ў дзіцяці маўленчых уменняў і навыкаў, і на гэтай аснове адбываецца развіццё яго маўлення: разуменне сэнсу слова і абагачэнне слоўніка, засваенне сістэмы моўных паняццяў і заканамернасцяў ў галіне марфалогіі, словаўтварэння, сінтаксісу, авалодванне гукавой культурай маўлення, фармаванне звязнага маўлення.

Выкарыстанне дыдактычных гульняў пры навучанні маўленню ў дашкольным узросце з’яўляецца актуальным у сувязі з тым, што гульня выступае простым і зразумелым для дзіцяці сродкам спасціжэння рэчаіснасці, натуральным і даступным шляхам авалодвання тымі ці іншымі ведамі, уменнямі, навыкамі. Аднак неабходнасць у рацыянальнай пабудове, арганізацыі і выкарыстанні яе ў працэсе навучання і выхавання патрабуе дакладнага і падрабязнага вывучэння. Даследванні, праведзеныя псіхолагамі, педагогамі, лінгвістамі, стварылі перадумовы для комплекснага падыходу да вырашэння задачаў маўленчага развіцця дашкольнікаў. Метадалагічнай асновай даследвання з’яўляецца тэорыя маўленчай дзейнасці, якая сфармуляваная ў працах Л.С.Выгоцкага, С.Л.Рубінштэйна, Д.Б.Эльконіна, А.А.Лявонцьева, Ф.А.Сохіна, А.М.Шахнаровіча і іншых даследвальнікаў. Парблема заключаецца ў тым, што ўзровень развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў не заўсёды адпавядае норме маўленчага развіцця. Не ў поўным аб’ёме выкарыстоўваюцца эфектыўныя сродкі развіцця маўлення ва ўмовах дашкольнай адукацыйнай установы, у прыватнасці, дыдактычныя гульні.

Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

Дыдактычная гульня ўяўляе сабою шматпланавую, складаную педагагічную з’яву: яна выступае як гульнявы метад навучання дзяцей дашкольнага ўзросту і формай навучання, і самастойнай гульнявой дзейнасцю, і сродкам усебаковага выхавання асобы дзіцяці. Менавіта ў дыдактычнай гульні дзіця атрымлівае магчымасць удасканальваць, узбагачаць, замацоўваць і актывізаваць сваю лексіку.

У старэйшым дашкольным узросце дзіця павінна авалодаць такім слоўнікавым складам, які даваў бы яму магчымасць мець паўнацэнныя кантакты з аднагодкамі і дарослымі, паспяхова вучыцца ў школе, разумець мастацкую літаратуру, тэлевізійныя і радыёперадачы і г.д. Па гэтай прычыне дашкольная педагогіка разглядае развіццё лексікі дзяцей як адну з найважнейшых задач развіцця маўлення.

Па меры таго як дзіця вывучае навакольнае асяроддзе – прадметы, з’явы, іх асаблівасці, якасці, яно пачынае рабіць абагульненні, кіравацца тымі або іншымі прыметамі. Нярэдка гэтыя прыметы малазмястоўныя, але эмацыйна значныя для дашкольніка. Напрыклад, гароднінай дзеці нярэдка лічаць толькі моркву, цыбулю, буракі і не ўключаюць ў гэты тэматычны рад, напрыклад, капусту, агуркі, таматы. Або пашыраюць значэнне слова “гародніна” за кошт уключэння садавіны, грыбоў і матывуюць гэта тым, што “гэта ўсё расце” або “ўсё гэта можна есці”. І толькі паступова, па меры развіцця мыслення, дашкольнікі авалодваюць аб’ектыўным паняційным зместам слова. Такім чынам, значэнне слова мяняецца для дзяцей на працягу дашкольнага дзяцінства з развіццём іх пазнавальных магчымасцяў.

Яшчэ адна асаблівасць слоўніка дашкольнікаў – гэта яго невялікі склад, колькасць лексемаў, якімі валодаюць дзеці значана меншая, чым у дарослых. Прычына такога разыходжання заключаецца ў параўнальна невялікім аб’ёме назапашаных звестак пра навакольны свет у параўнанні з адпаведным досведам дарослых. Такія асаблівасці развіцця слоўніка патрабуюць пастаноўкі наступных задач ў слоўнікавай рабоце выхавальніка:

1. Забяспечыць колькаснае накапленне лексічных адзінак, неабходных для падтрымкі паўнавартасных зносін не толькі з аднагодкамі, але і з дарослымі.

2. Забяспечыць засваенне сацыяльна замацаванага зместу словаў. Рашэнне гэтай задачы патрабуе:

а) авалодванне значэннем лексемы на аснове дакладнай адпаведнасці з аб’ектамі навакольнага свету, іх асаблівасцямі і адносінамі паміж;

б) засваенне абагульняючага значэння слова на аснове вылучэння істотных прыметаў прадметаў і з’яваў;

в) фарміравання навыкаў карыстання пераносным значэннем слова, а значыць адкрыццё магчымасцяў вобразнага ладу мовы.

3. Актывізацыя слоўніка, г.зн. не толькі веданне лексічнага значэння словаў, але і ўвядзенне іх у практыку актыўных зносінаў, кантактаў.

Вырашэнне пастаўленых задач, а значыць мэтанакіраванае і эфектыўнае правядзенне работы па фармаванні, узбагачэнні і актывізацыі слоўніка педагогамі ў дашкольных навучальных установах немагчымае без шырокага выкарыстання дыдактычных гульняў.

Дыдактычная гульня абапіраецца на веды, якімі дзеці ўжо валодаюць, важна, што часта дашкольнікі ў адной гульні могуць выкарыстоўваць веды, атрыманыя на занятках па розных “прадметах”, па розных раздзелах праграмы. Напрыклад, у гульні “Назаві тры прадметы” неабходна прыпомніць і назваць жывёлаў, сродкі перамяшчэння, агародніну, садавіну, мэблю, посуд.

Дыдактычныя гульні па сваіх зместавых магчымасцях настолькі полісемантычныя, што з іх дапамогаю можна вырашаць адначасова некалькі важных задач у навучанні, развіцці і выхаванні старэйшых дашкольнікаў. Такімі гульнямі можна назваць гульні з сюжэтам, гульні якія патрабуюць разыгрывання роляў. Так, у гульні “Магазін цацак” па сюжэце неабходныя прадавец і пакупнікі. Значную цікавасць у фарміраванні і развіцці камунікатыўных навыкаў дашкольнікаў, пашырэнні іх актыўнага слоўнікавага запасу ўяўляюць сабою гульні-інсцэніроўкі - паказ з дапамогаю цацак невялікіх сцэнак, у якіх перад дзецьмі ставяцца такія дыдактычныя задачы як здагадацца, з якой казкі паказаны эпізод, расказаць працяг казкі, расказаць пра змены, якія адбыліся на сцэне і г.д. Некаторыя з гульняў такога тыпу ставяць перад удзельнікамі задачы найперш этычнага плану. Так, у гульні “Што такое добра і што такое дрэнна” адной частцы ўдзельнікаў гульні неабходна паказваць сцэнкі з мастацкіх твораў або з жыцця, а астатнім трэба даць этычную ацэнку, вызначыць, якія персанажы робяць добра, а якія дрэнна.

Такім чынам, у гульні адбываецца не толькі актыўнае ўдасканаленне навыкаў этычных паводзінаў, але і разнапланавае вядзенне работы па развіццю маўленя старэйшых дашкольнікаў. Ім неабходна праявіць навыкі карэктна фармуляваць сваю думку, будаваць не толькі маналагічнае, але і дыялагічнае маўленне, аргументаваць сваё выказванне, у імправізацыі хутка падбіраць патрэбныя не толькі паняцці, але і метафары, эпітэты і г.д.

Многія дыдактычныя гульні не маюць дакладна вызначаны сюжэт і гульня заключаецца ў вырашэнні пэўнай задачы. Але і ў такіх гульнях змест канцэнтруецца на ведах дзяцей пра навакольны свет і звязаны з задачамі развіцця маўлення. Часам у бессюжэтныя гульні ўводзіцца вобраз, напрыклад, загадкі, якія загадвае Пятрушка або які-небудзь іншы казачны персанаж. Тое, што гульнявую задачу ставіць перад дзецьмі не выхавальнік, а цацка спрыяе павышэнню разумовай і слоўнікавай актыўнасці малых. Напрыклад, у госці да дзяцей можа прыйсці Андрэйка – цацка з тварам сімпатычнага, жывога хлопчыка. Яго з’яўленне адразу выклікае радасць, чаканне чагосьці новага, цікавага. Андрэйка праводзіць гульні, у якія дзеці можа і гулялі раней, напрыклад, “Што змянілася”, але ў новай сітуацыі гульня набывае іншы змест, выклікаюць здзіўленне, прымушае працаваць уяўленне. У гульнявой займальнай форме адбываецца актывізацыя і ўзбагачэнне слоўніка дашкольнікаў.

Слоўнікавая работа на такім этапе заключаецца ў тым, што дзяцей вучаць адрозніваць і называць часткі прадметаў (часткі цела жывёлаў, чалавека; часткі ў прадметаў побыту; рукавы і кішэні ў сукенак, накрыўка ў чайніка і г.д.); кантрастныя памеры прадметаў; некаторыя колеры, формы; некаторыя смакавыя прыметы; фізічныя якасці (халодны, гладкі) і якасці (б’ецца, рвецца).

У малодшым дашкольным узросце ў дзяцей назіраецца здольнасць азначаць адным словам групу адных і тых самых прадметаў незалежна ад іх памеру, колеру, месцазнаходжання ў прасторы, а таксама адрозніваць адныя групы прадметаў ад другіх, але са сходнымі якасцямі. Слоўнік дзяцей на чацвёртым годзе жыцця як і раней папаўняецца назвамі прадметаў, з якімі дзеці сутыкаюцца і дзейнічаюць у побыце. Дзеці могуць памыляцца ці дапускаць памылкі у назвах многіх прадметаў побыту (посуду, мэблі, адзення, абутку, бялізны, цацак), транспартных сродкаў і г.д. Такія памылкі выкліканы недакладнасцю, адсутнасцю дыферэнцыяцыі ва ўспрыманні і ўяўленні дзіцяці. Па гэтай прычыне істотнае значэнне на дадзеным узроставым этапе набывае знаёмства дзяцей з асаблівасцямі прадметаў і слоўнікавая праца ў працэсе паглыблення ведаў пра прадметы. Дашкольнікаў знаёмяць з назвамі прадметаў, з іх прызначэннем, асаблівасцямі будовы, вучаць адрозніваць матэрыялы (гліна, папера, тканіна, драўніна), вылучаць якасці матэрыялаў (мяккі – цвёрды, гладкі – шаршавы, грубы – тонкі, здольнасць ламацца, біцца, быць парваным ці пакамечаным і г.д.); вучаць вызначаць адпаведнасць матэрыялу, з якога зроблены прадмет і яго прызначэнне. Для рэалізацыі слоўнікавай задачы педагог выкарыстоўвае дыдактычную гульню як на занятках, так і ў самастойнай дзейнасці дзяцей. Пры разглядванні прадметаў педагог дапамагае вызначыць і назваць колер, памер, выхоўвае ўменне арыентавацца ў прасторы і часе, выкарыстоўваць адпаведныя словы (уперад, назад, раніцай, вечарам, спачатку, потым і інш.) у гульнях “Калі гэта бывае”, “Не памыліся”, “Што спачатку, што потым”.

У задачы слоўнікавай працы таксама ўваходзіць навучанне дзяцей адрозніваць падобныя прадметы па істотных прыкметах адрознівання і дакладна абазначаць гэта словам: напрыклад, у стула – спінка у адрозненні ад табурэта, у чашкі – ручка у адрозненні ад стакана і г.д. Такога тыпу адрозненні дзеці знаходзяць у гульнях “Што змянілася”, “Назаві і не памыліся” і іншыя.

На пытям годзе жыцця праграмаю прадугледжваецца ўвядзенне ў актыўны слоўнік назваў усіх прадметаў (прадметаў, якія ўваходзяць у групы агародніны, садавіны, прадуктаў харчавання, усіх прадметаў побыту), матэрыялаў (тканіна, папера, драўніна, шкло) і г.д., а таксама словаў, якія азначаюць асаблівасці прадметаў і матэрыялаў, якія знаёмыя па асабітстаму досведу і могуць быць даследаваныя сэнсорна. Пад кіраўніцтвам педагога ў дыдактычных гульнях дзеці вучацца групаваць прадметы па адной істотнай прымеце – па прызначэнні. Да канца года яны могуць засвайваць элементарныя паняцці і словы, якія іх азначаюць назвы цацак, прадуктаў харчавання, адзення. Групоўка прадметаў па комплексе істотных прыкметаў (двум-тром) для дзяцей уяўляе яшчэ вялікую складанасць.

У старэйшым дашкольным узросце працягваецца праца па пашырэнні слоўнікавага запасу дзяцей. Галоўная ўвага ўдзяляецца увядзенню ў актыўнае ўжыванне словаў, якія азначаюць дыферэнцаваныя па ступені выражанасці якасці (светла-чырвоны, кіславаты, горка-салёны, больш трывалы, цяжэйшы, менш шчыльны і г.д.).

У слоўнік дзяцей прыходзяць словы, якія азначаюць разнастайныя матэрыялы (метал, пластмаса, шкло, парцэляна і г.д.). працягваецца мэтанакіраваная работа па ўвядзеню элементарных паняццяў з катэгорый інструменты, посуд, агародніна, транспарт, дзікія і хатнія жывёлы, пералётныя птушкі і г.д. Замацаванне атрыманых ведаў адбываецца ў дыдадктычных гульнях “Хто дзе жыве”, “Што з чаго зроблена”, “Знайдзі пару”.

Старэйшых дашкольнікаў эфектыўна вучыць вычляняць па тых ці іншых прыметах са складу паняццяў падгрупы: тканіны шарсцяныя і шаўковыя, посуд кухонны і чайны або металічны і шкляны; транспарт водны, наземны, паветраны і пасажырскі: інструменты металічныя, драўляныя ці садовыя, сталярныя, кравецкія і г.д. Пры ажыццяўленні работы па фармаванні і актывізацыі слоўніка педагогі дзіцячых дашкольных устаноў эфектыўна выкарыстоўваюць такія дыдактычныя гульні як «Цудоўны мяшэчак», «Хто больш убачыць і назаве», «Фарбы», «Што змянілася» і іншыя.

Пасля трох гадоў адбываецца інтэнсіўнае авалодванне складанымі сказамі са злучнікамі. З агульнай колькасці злучнікаў, якія засваёваюцца дзецьмі да шасці гадоў, 61% засвайваецца ў перыяд да трох гадоў. У гэты час адбываецца актыўнае авалодванне такімі злучнікамі і злучальнымі словамі як што, калі, куды, колькі, як, у чым, хаця, таму што. Засваенне гэтых злучнікаў, якія азначаюць самыя разнастайныя залежнасці, паказвае на інтэнсіўнае развіццё звязных формаў маўлення.

Даследванні паказваюць, што да трох гадоў у асноўным адбываецца засваенне суфіксаў з памяншальным, ласкальным, прыніжальным і павелічальным значэннямі. Авалодванне ўсімі астатнімі суфіксамі адбываецца пасля трох год і расцягваецца на ўвесь дашкольны ўзрост. Так прасля трох год засвайваюцца суфіксы для азначэння асобаў жаночага полу (-ыха-, -к-), дзейснай асобы (-нік-, -ік-, -ун-, -ач-), для абазначэння патомства жывёлаў (-ян-, -ят-), афіксы для азначэння зборнасці (-н-). Важна, што не толькі ў дашкольным узросце адбываецца авалодванне словаўтварэннем праз засваенне новымі суфіксамі, але і надзвычайная лёгкасць ў авалодванні і выкарыстанні словаўтваральных мадэляў.

Такім чынам, самастойнае словаўтварэнне дзяцей выступае доказам наяўнасці асобага “маўленчага адчування”, якім валодаюць дашкольнікі. Факты словатворчасці павінны быць прынятымі як праяўленні, як сімптомы авлодвання дзецьмі моўнай рэчаіснасці.

Да пачатку школьнага ўзросту дзіця ўжо ў такой ступені авалодвае складанай сістэмай граматыкі, што нават дэманструе ў сваім маўленні самыя тонкія заканамернасці сінтаксічнага і марфалагічнага парадку роднай мовы. Так у выніку засваення марфалагічнай структуры белраускай мовы менавіта ва ўзросце ад трох да сямі год адбываецца асваенне тыпаў скланення і спражэння.

Авалодванне граматыкай выражаецца і ў засваенні складу маўлення. У старэйшым дашкольным узросце адносна невялікая колькасць дзяцей спраўляецца з задачай вылучэння асобных словаў са сказа. Гэтае ўменне фармуецца паступова, марудна, але выкарыстанне асобных прыёмаў дапамагае значна паскорыць працэс. Напрыклад, пры дапамозе апораў дзеці вылучаюць прапанаваныя ім словы (акрамя злучнікаў і прыназоўнікаў). Самае істотнае, што яны пераносяць прыёмы аналізу, выпрацаваныя пры дапамозе апораў, на дзеянні без іх. Гэта такія аперацыі:

Маўленне дзяцей пяці год насычаецца словамі ўсіх часцінаў мовы. У гэты перыяд яны актыўна займаюцца словатворчасцю, словазмяненнем, ствараюць мноства неалагізмаў.

У старэйшым дашкольным узросце дзеці ўпершыню спрабуюць самастойны выкарыстоўваць граматычныя сродкі і аналізаваць граматычныя факты.

Пяцігадовыя дзеці пачынаюць авалодваць і сінтаксічынм ладам мовы. Праўда, гэта даецца з цяжкасцямі і таму тут вядучая роля належыць дарослым, якія павінны аказваць дапамогу, напрыклад, у пошуку патрэбных прычынна-выніковых і часавых сувязяў пры разглядзе аб’ектаў.

Дзеці гэтага ўзросту валодюць навыкамі самастойнага словаўтварэння пры дапамозе неабходых афіксаў.

– У дзяцей пяці год праяўляецца крытычнае стаўленне да граматычных памылак, выяўляецца ўменне кантраляваць сваё маўленне.

– У разглядаемы ўзроставы перыяд павялічваецца ўдзельная вага простых развітых і складаназалежных сказаў.

Такім чынам, у маўленні старэйшых дашкольнікаў ўзрастае колькасць развітых сказаў з аднароднымі членамі, павялічваецца аб’ём простых і складаных сказаў. Да канца дашкольнага дзяцінства дзіця авалодвае практычна ўсімі злучнікамі і правіламі іх выкарыстання. Аднак нават у дзяцей, якія ідуць у першы клас, асноўны масіў тэкста (55%) складаюць простыя сказы. Важным момантам у развіцці маўлення старэйшага дашкольнага ўзросту з’яўляецца павелічэнне колькасці абагульняючых словаў і ролі пабочных скзаў. Гэта сведчыць аб развіцці ў дашкольнікаў абстрактнага мыслення.

Што датычыць развіцця гукавога боку маўлення да канца дашкольнага ўзросту:

Дзеці павінны выразна вымаўляць складаныя артыкуляцыйна гукі: шыпячыя, свісцячыя, санорныя. Адрозніваючы іх у маўленні, яны замацоўваюць іх у вымаўленні.

Выразнае маўленне становіцца нормаю для пяцігадовага дашкольніка ў паўсядзёным жыцці, а не толькі падчас спецыяльных заняткаў.

У дзяцей удасканальваецца слыхаваое ўспрыманне і развіваецца фанематычны слых. Дашкольнікі могуць адрозніваць асобныя групы гукаў, вылучаць з групы словаў, фразаў слова, у якіх ёсць прапанаваныя гукі.

Дзеці свабодна выкарыстоўваюць у сваім маўленні сродкі інтанацыйнай выразнасці: могуць чытаць верыш самотна, весела, урачыста. Апрача таго, дзеці з лёгкасцю дэманструюць апавядальную, пытальную і колічную інтанацыі.

Старэйшыя дашкольнікі здольныя рэгуляваць гучнасць голасу ў самых розных жыццёвых сітуацыях: гучна адказваць на пытанні, ціха размаўляць ў грамадскіх месцах, сяброўскіх гутарках і г.д. Яны здольныя эфектыўна карыстацца тэмпам маўлення: гаварыць павольна, хутка ў залежнасці ад канкрэтных абставінаў.

У дзяцей пяці год добра развітае маўленчае дыханне: яны могуць працягла вымаўляць не толькі галосныя гукі, але і некаторыя зычныя (свісцячыя, шыпячыя, санорныя).

Дзеці пяці год могуць параўноўваць маўленне аднагодкаў і сваё з маўленнем дарослых, знаходзіць неадпаведнасці: няправільнае вымаўленне гукаў, словаў, недакладнае выкарытсанне націску ў словах.

Да пяці гадоў прыём параўнання і супастаўлення падобных і розных прадметаў (па форме, колеру, памеры) трывала ўваходзіць у жыццё дзяцей і дапамагае ім абагульняць прыкметы, вылучаць сярод іх істотныя. Дзеці свабодна карыстаюцца абагульняючымі словамі, групуюць прадметы ў катэгорыі па родавай прыкмеце. Развіваецца сэнсавы бок маўлення: з’яўляюцца абагульняючыя словы, сінонімы, антонімы, адценні значэнняў словаў, адбываецца адбор дакладных па сітуацыі выражэнняў, словы ўжываюцца ў розных значэннях, выкарыстоўваецца шырокі спектр прыметнікаў як эпітэтаў.

Такім чынам, у дашкольных установах педагогі шырока выкарыстоўваюць дыдактычныя гульні як вельмі эфектыўны метад развіцця маўлення.

Класіфікацыя дыдактычных гульняў

Для таго, каб гульні сталі сапраўдным арганізатарам жыцця дзяцей, іх актыўнай дзейнасці, іх цікавасцей і патрэбнасцей, неабходна, каб у практыцы выхавання было багацце і разнастайнасць гульняў. Дзіцячае жыццё можа быць цікавым і змястоўным, калі дзеці будуць мець магчымасць гуляць у розныя гульні. Разнастайнасць гульняў каштоўна таму, што ў гэтых умовах становіцца магчымым рашэнне вялікіх выхавальных задач – адносін дзяцей адзін з адным, засваення норм жыцця ў дзіцячым узросце, фарміравання характару і г.д. Магчымасці кожнага дзіцяці лепш за ўсё прыметныя, калі яно ўдзельнічае ў разнастайных забавах.Існуюць тысячы шматлікіх гульняў, у асноўным добрых і карысных. Вядомы гульні, якія разлічаны толькі на канкрэтны ўзрост. Ёсць гульні без узросту, у іх гуляюць і дарослыя людзі, і малыя дзеці.

Дашкольнае дзяцінства – вялікі адрэзак жыцця дзіцяці. Умовы жыцця ў гэты час імкліва пашыраюцца: рамкі сям’і рассоўваюцца да межаў вуліцы, горада, краіны. Дзіця адкрывае для сябе свет чалавечых адносінаў, розных відаў дзейнасці і грамадскіх функцый людзей. Ён імкнецца ўключыцца ў гэтае дарослае жыццё, актыўна ўдзельнічаць у ім, але гэта для яго яшчэ недасягальна. Адзіным сродкам спасціжэння свету і спробы сваіх сілаў з’яўляецца гульня. Дыдактычная гульня – адна з формы навучання і выхавання дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

На сённяшні дзень існуе шмат класіфікацый дыдактычных гульняў розных аўтараў. А.К. Бандарэнка зазначае, што ў дашкольнай педагогіцы ўсе дыдактычныя гульні ў залежнасці ад дыдактычнага матэрыялу можна падзяліць на тры асноўныя віды:

· гульні з прадметамі (цацкамі, прыродным матэрыялам);

· настольныя друкаваныя гульні;

· слоўныя гульні.

Гульні з прадметамі. У гульнях з прадметамі выкарыстоўваюцца цацкі і рэальныя прадметы. Дзеці гуляюць з імі і вучацца параўноўваць, выяўляць падабенства і адрозненне прадметаў. Каштоўнасць гэтых гульняў у тым, што з іх дапамогаю дзеці знаёмяцца з якасцямі прадметаў і іх прыметамі: колерам, памерам, формай, якасцю. У гульнях такога тыпу вырашаюцца задачы на параўнанне, класіфікацыю, вызначэнне паслядоўнасці ў вырашэнні задач. У выніку авалодвання новымі ведамі пра прадметнае асяроддзе задачы для дзяцей у гульні ўскладнаюцца: яны практыкуюцца ў вызначэнні прадмета па пэўнай прыкмеце, аб’ядноўваюць прадметы па гэтай прымеце (колер, форма, якасць, прызначэнне і г.д.), што вельмі важна для развіцця абстрактнага, лагічнага мыслення.

У гульнях з прадметамі дзеці выконваюць заданні, якія патрабуюць свядомага запамінання колькасці і знаходжанне прадметаў, знаходжання патрэбнага прадмета. Гуляючы, дзеці набываюць уменні складваць цэлае з частак, нанізваць прадметы (шарыкі, пацеркі), выкладваць узоры з разнастайных формаў.

У дыдактычных гульнях шырока выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя цацкі. У іх ярка выражаны колер, форма, прызначэнне, велічыня, матэрыял, з якога яны зроблены. Гэта дае магчымасць практыкаваць дзяцей у рашэнні канкрэтных дыдактычных задач, напрыклад, выбраць усе цацкі, зробленыя з дрэва (металу, пластмасы, керамікі) або цацкі для розных творчых гульняў: для гульні ў сям’ю, будаўнікоў і іншыя. Пры выкарыстанні гульняў падобнага зместу выхавальнік мае магчымасць выклікаць цікавасць да самастойнай гульні, падказаць дзецям задуму гульні з дапамогаю выбраных цацак.

Гульні з прыродным матэрыялам (насенне раслінаў, лісце, разнастайныя кветкі, каменьчыкі і г.д.) выхавальнік выкарыстоўвае пры правядзенні такіх дыдактычных гульняў як “Чые гэты дзеткі?”, “З якога дрэва ліст?”, “Збяры букет з асенніх траваў?” і г.д. Дарослы арганізуе іх пад час прагулкі, пры непасрэдным судакрананні са светам прыроды. У такіх гульнях замацоўваюцца веды дзяцей пра навакольны свет, фарміруюцца мысліцельныя працэсы (аналіз, сінтэз, класіфікацыя) і выхоўваецца любоў да прыроды, беражлівыя адносіны да яе.

Да гульняў з прадметамі адносяцца сюжэтна-дыдактычныя гульні і гульні-інсцэніроўкі. У сюжэтна-дыдактычнай гульні дзеці выконваюць пэўныя ролі: прадавец, пакупнік у гульнях тыпу “Магазін”, доктар у гульні “Бальніца” і г.д. Гульні-інсцэніроўкі дапамагаюць удакладніць уяўленні пра рознастайныя побытавыя сітуацыі, літаратурных творах (“Падарожжа ў краіну казак”), пра нормы паводзінаў (“Што такое добра і што такое дрэнна?”).

Настольна-друкаваныя гульні. Яны разнастайныя па відах: парныя малюнкі, лато, даміно. Разнастайныя і задачы, якія вырашаюцца з іх дапамогаю.

Падбор малюнкаў па парах. Самае простае заданне ў такой гульні – знайсці сярод розных малюнкаў аднолькавыя: два каптурочкі, аднолькавага колеру, фасону і г.д. Потым заданне ўскладняецца: малюнкі неабходна аб’яднаць не толькі па знешнім прыметам, але і па сэнсе: знайсці сярод усіх малюнкаў два самалёты. Самалёты, намаляваныя на картках, могуць быць рознымі і па форме, і па колеры, але іх аб’ядноўвае, робіць іх падобнымі прыналежнасць да аднаго віду прадметаў.

Падбор малюнкаў па агульнай прымеце. Тут патрабуецца некаторае абагульненне, выяўленне сувязі паміж прадметамі. Напрыклад, у гульні “Што расце ў садзе (лесе, агародзе)?” дзеці падбіраюць карткі з адпаведнымі малюнкамі раслінаў, суадносяць іх з месцам, дзе яны растуць, аб’ядноўваюць малюнкі па агульнай прымеце. Або ў гульні “Што было потым?” дзеці падбіраюць малюнкі да казкі з улікам паслядоўнасці сюжэту.

Запамінанне складу, колькасці і месцазнаходжання картак. Напрыклад, у гульні "Адгадай які малюнак схавалі?” дзеці павінны запомніць змест малюнкаў, а потым вызначыць, якую з іх перавярнулі ўніз выяваю. Гэта гульня развівае памяць, працэсы запамінання і прыпамінання. Гульнявымі дыдактычнымі задачамі такога тыпу гульняў з’яўляецца таксама замацаванне ў дзяцей ведаў пра колькасны і парадкавы лік, пра прасторавае размяшчэнне картак на стале, уменне звязна расказваць пра тыя змены, якія адбыліся з малюнкамі, пра іх змест.

Складанне разразных малюнкаў і кубікаў. Задача гэтага тыпу гульняў – вучыць дзяцей лагічнаму мысленню, развіваць уменне з асобных частак складваць цэлае. У малодшых групах малюнкі разразаюць на 2–4 часткі, у сярэдняй і старэйшай дзеляць на 8–10 частак. Пры гэтым для гульні ў малодшай групе на малюнку павінен быць адзін прадмет: цацка, расліна, прадмет адзення і інш. Для старэйшых дзяцей на малюнках адлюстроўваецца сюжэт з вядомых казак, мастацкіх твораў, добра вядомых дзецям.

Апісанне, гісторыя пра малюнак з паказам дзеянняў, рухаў. У такіх гульнях выхавальнік ставіць задачу развіваць не толькі маўленне дзяцей, але і ўяўяленне, творчасць. Нярэдка дзіця для таго, каб удзельнікі гульні адгадалі тое, што намалявана на малюнку, выкарыстоўваюць імітацыю рухаў або падражае рухам жывёлы, яго голасу. Напрыклад, у гульні “Адгадай хто гэта?” дзіця бярэ малюнак, уважліва яго вывучае, а потым паказвае рухі і гукі ката, пеўня і г.д. Такія заданні даюцца дзецям малодшай групы. У старэйшых групах вырашаюцца больш складаныя задачы:адны ўдзельнікі гульні паказваюць дзеянне, намаляванае на картцы, іншыя – адгадваюць, хто намаляваны, што там робяць людзі (напрыклад, пажарныя тушаць полымя, маракі плывуць па моры, будаўнікі будуюць дом і г.д.). У гульнях такога віду фарміруюцца такія каштоўныя якасці асобы дзіцяці як здольнасць да пераўвасаблення, творчага пошуку ў стварэнні неабходнага вобразу.

Слоўныя гульні. Яны пабудаваны на словах і дзеяннях удзельнікаў гульні. У такіх гульнях дзеці вучацца выкарыстоўваць веды, уяўленні пра прадметы, паглыбляць веды пра іх, бо неабходна выкарыстоўваць набытыя раней веды ў новых сувязях і абставінах. Дзеці самастойна вырашаюць разнастайныя мысліцельныя задачы: апісваюць прадметы, вылучаюць іх характэрныя прыметы; адгадваюць па апісанні; знаходзяць прыметы падабенства і адрознення; групуюць прадметы па розных уласцівасцях, прыметах. Такога тыпу дыдактычныя гульні праводзяцца ва ўсіх узроставых групах, але асабліва важныя яны ў выхаванні і навучанні дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту, бо спрыяюць падрыхтоўцы дзіцяці да школы: развіваюць уменне ўважліва слухаць педагога, хутка знаходзіць адказ на пастаўленае пытанне, дакладна і ясна фармуляваць сваі думкі, выкарыстоўваць веды ў адпаведнасці з пастаўленай задачай. Зручна слоўныя гульні аб’яднаць у чатыры групы:

1)         гульні, з дапамогаю якіх фарміруецца ўменне выдзяляць істотныя прыметы прадметаў, з’яваў: “Адгадай!”, “Магазін”, “Так –не” і іншыя;

2)         гульні, якія выкарыстоўваюцца для развіцця ў дзяцей умення параўноўваць, супастаўляць, рабіць правільныя высновы: “Падобны – непадобны”, “Хто больш заўважыць небыліцаў”;

3)         гульні, з дапамогаю якіх развіваецца ўменне абагульняць і класіфікаваць прадметы па розных прыметах: “Каму што патрэбнае?”, “Назаві адным словам” і г.д.

4)         гульні на развіццё ўвагі, кемлівасці, хуткасці мыслення, вытрымкі, пачуцця гумару: “Сапсаваны тэлефон”, “Фарбы”, “Лятае – не лятае" і г.д. .

У працэсе эвалюцыі тыя ці іншыя віды дзейнасці дарослых аказалі значны ўплыў на змест і формы дзіцячых гульняў. Па гэтай прычыне яны маюць генетычную сувязь з самымі рознымі відамі працоўнай дзейнасці людзей і выступаюць як спецыфічная дзіцячая форма і пазнання, і працы, і зносінаў, і мастацтва, і спорту. На падставе такіх крытэрыяў дыдактычныя гульні падзяляюцца на:

  • маўленчыя;
  • гульні з цацкамі;
  • азнаямленню з навакольным асяроддзем;
  • фарміраванню матэматычных паняццяў;
  • музычнаму і фізічнаму выхаванню.

Па ступені актыўнасці дзяцей гульні падзяляюцца:

  • ігры-заняткі;
  • аўтадыдактычныя.

Умоўна можна вылучыць некалькі тыпаў дыдактычных гульняў, якія групуюцца па відах дзейнасці навучэнцаў:

- гульні-падарожжы;

- гульні-даручэнні;

- гульні-меркаванні;

- гульні-загадкі;

- гульні-бяседы, гульні-дыялогі.

Гульні-падарожжы падобныя на казкі, іх ход падобны на развіццё казачнага сюжэту, цудамі. Гульня-падарожжа адлюстроўвае рэальныя падзеі або факты, але звычайнае паказвае іх праз незвычайнае, простае – праз загадкавае, складанае – тым шляхам, з дапамогаю якога ўсё можна пераадолець, неабходнае – праз цікавае. Усё, што адбываецца ў гульні, у гульневых дзеяннях, становіцца блізкім дзіцяці, радуе яго. Мэта гульні-вандроўкі – узмацніць уражанне, надаць пазнаваўчаму зместу трохі казачнай незвычайнасці, звярнуць увагу на тое, што знаходзіцца побач, што ў звычайных абставінах не звяртае на сябе ўвагі дзяцей. Гульні-падарожжы абвастраюць увагу, назіральнасць, спрыяюць лепшаму асэнсаванню задач гульні, дапамагаюць пераадолець складанасці і хутчэй дасягнуць поспеху. Гульні-падарожжы заўсёды маюць адценне рамантычнасці. Менавіта яно выклікае цікавасць і актыўны ўдзел у развіцці сюжэту гульні, узбагачае гульневыя дзеянні, актывізуе імкненне авалодаць правіламі гульні і атрымаць вынік: вырашыць задачу, даведацца аб невядомым, навучыцца новаму. Роль педагога ў такой гульні складаная, патрабуе ведаў, гатоўнасці адказаць на пытанні дзяцей у працэсе гульні, весці працэс навучання непрыкметна. Гульня-падарожжы – гэта тып гульні дзеяння, думкі, пачуццяў, форма задавальнення яго патрэбаў у ведах. У назве гульні, у фармулёўцы гульнявой задачы павінны быць “словы-заклікі”, словы, якія будуць выклікаць цікавасць у дзяцей, актывізаваць гульнявую дзейнасць. У гульні-вандроўцы выкарыстоўваюцца шматлікія спосабы для раскрыцця пазнальнага зместу ў сукупнасці з гулявой дзейнасцю: пастаноўка задачы, тлумачэнне спосабаў яе вырашэння, часам распрацоўка маршрутаў падарожжаў, паэтапнае вырашэнне задачаў, радасць ад іх вырашэння, змястоўны адпачынак. У склад гульні-падарожжа часам уваходзяць песні, загадкі, падарункі і многае іншае. Гульні-падарожжы часам няпрвільна атаясамліваюць з гульнямі-экскурсіямі. Істотнае адрозненне заключаецца ў тым, што экскурсія – форма прамога навучання і разнавіднасць заняткаў. Мэтаю экскурсіі часцей усяго выступае неабходнасць азнаямлення з тым, што патрабуе непасрэднага назірання, параўнання з тым, што ўжо вядомае. Часам гульню-падарожжа атаясамліваюць з прагулкаю. Але прагулка найперш мае аздараўленчыя мэты. Пазнаваўчы змест можа быць і на прагулцы, але ён не з’яўляецца асноўным, а толькі дадатковым.

Гульні-даручэнні маюць тыя ж структурныя элементы, што і гульні-падарожжы, яле па сваім змесце яны больш простыя і па часу гульні таксама карацейшыя за падарожжы. У іх аснове ляжаць дзеянні з прадметамі, цацкамі, слоўныя даручэнні. Гульнявая задача і гульвое дзеянне у іх заснаваны на сказеах тыпу: “Дапамажы Бураціне паставіць знакі прыпынку” або “Правер хатняе заданне ў Нязнайкі”.

Гульні-меркаванні “Што было б калі..?” або “Што б я б зрабіў..?”, “Кім бы я хацеў стаць і чаму?”, “Каго б я выбраў сабе ў сябра” і г.д. Нярэдка пачаткам такой нульні можа стаць малюнак. Дыдактычны змест малюнка заключаецца ў тым, што перад дзецьмі ставіцца задача і ствараецца сітуацыя, якая патрабуе асэнсавання наступных дзеяняў. Гульнявая задача закладваецца ў самой назве “Што было б калі..?” або “Што б я зрабіў…”. Гульнявыя дзеянні вызначаюцца задачаю і патрабуюць ад дзяцей мэтазгоднага патрабуемага дзеяння у адпаведнасці з пастаўленымі ўмовамі або створанымі абставінамі. Дзеці выказваюць меркаванні, якія канстатуюць факты або абагульняюць іх. Такога тыпу гульні патрабуюць суадносіць веды з абставінамі, устанаўлення прычынных сувязяў. У такіх гульнях ёсць і элемент спаборніцтва: “Хто хутчэй прыдумае?”.

Гульні-загадкі. Узнікненне загадак адносіцца да глыбокага мінулага. Загадкі ствараліся народам, уваходзілі ў абрады, многія рытуалы, уваходзілі ў многія святы. Яны выкарыстоўваліся для праверкі ведаў, кемлівасці. У гэтым і заключаецца бачная педагагічная накіраванасць і папулярнасць загадак як разумнага баўлення часу. Зараз загадкі, працэс загадвання і адгадвання разглядаюцца як від навучальнай гульні. Асноўнай прыкметай загадкі з’яўляецца складанае апісанне, якое трэба расшыфраваць (адгадаць, апісаць). Апісанне гэта лаканічна і нярэдка афармляецца ў выглядзе пытання або заканчваецца ім. Галоўнай асаблівасцю загадак выступае лагічная задача. Спосабы пабудовы лагічных задачаў самыя разнастайныя, але ўсе яны актывізуюць разумовую дзейнасць дзяцей. Ім падабаюцца гульні-загадкі, бо неабходна параўноўваць, узгадваць, думаць, здагадвацца. Усё гэта прыносіць радасць разумовай працы. Адгадванне загадак развівае здольнасці да аналізу, абагульнення, фармуе ўменне разважаць, рабіць высновы.

Гульні-бяседы (гульні-дыялогі). У аснове гульні-бяседы ляжыць кантакт выхавальніка з дзецьмі, дзяцей з педагогам і дзяцей паміж сабою. Гэтыя кантакты маюць асаблівы характар гульнявога навучання і гульнявой дзейнасці дзяцей. У гульні-бяседзе дарослы нярэдка ідзе не ад сябе, а ад блізкага дзецям персанажа і тым самым не толькі захоўвае гульнявыя зносіны, але і павялічвае радасць ад яго, жаданне паўтарыць гульню. Аднак гульня-бяседа хавае ў сабе небяспеку павелічэння прыёмаў прамога навучання. Выхавальна-навучальнае значэнне такога тыпу гульняў заключаецца ў ў змесце сюжэту – тэме гульні, у павелічэнні цікавасці да тых ці іншых аспектаў навучання, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў гульні. Пазнавальны змест гульні не ляжыць “на паверхні”, яго трэба знайсці, здабыць самому – зрабіць адкрыццё і ў выніку аб чымсьці новым даведацца. Каштоўнасць гульні-бяседы заключаецца ў тым, што яна прад’яўляе патрабаванні да актывізацыі эмацыйна-мысліўных працэсаў: адзінства слова, дзеяння, думкіі ўяўлення дзяцей. Гульня-бяседа выхоўвае ўменне слухаць і чуць пытанні настаўніка, пытанні і адказы дзяцей, уменне засяроджваць увагу на змесце размовы, дадаваць да сказанага, выказваць свае меркаванні. Усё гэта характарызуе актыўны пошук рашэння пастаўленай задачы ў гульні. Вялікае значэнне мае ўменне ўдзельнічаць у размове, што ў сваю чаргу характарызуе ўзровень выхаванасці. Асноўным сродкам гульні-бяседы з’яўляецца слова, слоўны вобраз, уступнае слова пра прадмет гульні. Вынікам гульні становіцца задавальненне, атрыманае дзецьмі.

Дыдактычныя гульні ў залежнасці ад пастаўленай задачы навучання бываюць:

1. Навучальная. Гэта такі тып гульні, калі навучэнец у працэсе ўдзелу ў гульні набывае новыя веды, уменні і навыкі або вымушаны набываць іх у працэсе падрыхтоўкі да гульні. Вынікі засваення ведаў будуць настолькі добрымі, наколькі ясна і дакладна будуць выражаны матывы пазнавальнай дзейнасці і не толькі ў гульні, але і ў самы змесце гульнявога матэрыялу.

2. Кантрольная. Да такога тыпу гульняў адносяцца такія дыдактычныя гульні, мэта якіх – паўтарэнне, замацаванне, праверка раней атрыманых ведаў.

3. Абагульняючая. Такі тып гульняў патрабуе інтэграцыі ведаў. Яны спрыяюць устанаўленню межпрадметных сувязей, накіраваны на набыццё уменняў дзейнічаць у разнастайных гульнявых сітуацыях .

Правядзенне дыдактычнай гульні

У падрыхтоўку да правядзення дыдактычнай гульні належаць:

  • выбар гульні ў адпаведнасці з мэтамі выхавання і навучання, паглыбленне і абагульненне ведаў, развіццё сэнсорных здольнасцяў, актывізацыя псіхічных працэсаў (памяць, увага, мысленне, маўленне);
  • устанаўленне адпаведнасці выбранай гульні праграмным патрабаванням выхавання і навучання дзяцей канкрэтнай ўзроставай групы;
  • вызначэнне найбольш удалага часу для правядзення дыдактычнай гульні (у працэсе арганізаванага навучання на занятках або ў вольны ад заняткаў час ці іншых рэжымных працэсаў);
  • выбар месца для гульні, дзе дзеці могуць спакойна гуляць, не перашкаджаць адзін аднаму( такое месца, як правіла, групавы пакой або ўчастак);
  • вызначэнне колькасці ўдзельнікаў гульні (уся група, невялікія падгрупы, індывідуальна);
  • падрыхтоўка неабходнага дыдактычнага матэрыялу для выбранай гульні (цацкі, розныя прадметы, малюнкі, прыродны матэрыял);
  • падрыхтоўка да гульні самого выхавальніка: ён павінен усвядоміць і асэнсаваць ход гульні, сваё месца ў працэсе гульні, метады кіраўніцтва працэсам;
  • падрыхтоўка дзяцей да гульні: узбагачэнне іх ведамі, уяўленнямі пра прадметы і з’явы навакольнага жыцця, якія неабходныя для вырашэнны задачы гульні.

Правядзенне дыдактычных гульняў уключае:

  • знаёмства дзяцей са зместам гульні, з дыдактычным матэрыялам, які будзе выкарыстаны ў гульні (паказ прадметаў, малюнкаў, кароткая размова, у працэсе якой удакладняюцца веды і ўяўленні дзяцей пра іх);
  • тлумачэнне ходу і правілаў гульні; важна, што выхавальнік звяртае ўвагу на паводзіны дзяцей у адпаведнасці з правіламі гульні, на дакладнае выкананне правілаў (што правілы гульні забараняюць, што патрабуюць, што можна рабіць);
  • паказ гульнявых дзеянняў, у працэсе якога выхавальнік вучыць дзяцей правільна выконваць дзеянні, паказваць, што інакш гульня не будзе мець выніку (напрыклад, гульня не мае сэнсу, калі насуперак правілам дзеці падглядваюць, калі трэба закрыць вочы);
  • вызначэнне ролі выхавальніка ў гульні, яго ўзел у якасці ўдзельніка гульні, балельшчыка ;
  • падвядзенне вынікаў гульні – гэта адказны момант кіраўніцтва гульнёю, бо па выніках, якіх дзеці дасягнулі ў гульні, можна меркаваць пра яе эфектыўнасць, пра тое ці будзе цікавая гэтая гульня ў самастойнай гульнявой дзейнасці дзяцей.

Аналіз праведзенай гульні скіраваны на выяўленне прыёмаў яе падрыхтоўкі і правядзення: якія прыёмы гульні аказаліся найбольш эфектыўнымі ў дасягненні пастаўленай мэты, што перашкодзіла ажыццяўленню пастаўленай мэты і чаму. Гэта дапаможа ўдасканаліць як падрыхтоўку да гульні, так і сам працэс яе правядзення, дасць магчымасць пазбегнуць памылак у будучым. Акрамя таго аналіз гульні дазваляе выявіць індывідуальныя асаблівасці паводзінаў, характару дзяцей, а, значыць, правільна арганізаваць індывідуальную работу з імі

Пры арганізацыі дыдактычных гульняў у старэйшай групе важна ўлічваць большыя магчымасці дзяцей ў параўнанні з дзецьмі малодшага ўзросту. У гэтым ўзроставым перыядзе дзецям уласціва цікаўнасць, назіральнасць, цікавасць да ўсяго новага, незвычайнага: дзецям хочацца самім адгадаць загадку, знайсці правільнае рашэнне задачы, выказаць уласнае меркаванне. З пашырэннем аб’ёму ведаў адбываюцца змены і ў характары разумовай дзейнасці. Па гэтай прычыне важна пры выбары гульні значную ўвагу ўдзяляць ступені цяжкасці правілаў гульні і дзеянняў у яе працэсе. Апошнія павінны быць такімі, каб праз іх ажыццяўленне дзеці выяўлялі разумовыя і валявыя намаганні.

Значнае месца ў дыдактычных гульнях займаюць матывы спаборніцтваў: дашкольнікі маюць магчымасць дзейнічаць самастойна як у выбары гульні, так і ў творчым вырашэнні яе задач.

Роля выхавальніка таксама мяняецца. Але нават і тут педагог дакладна, эмацыйна знаёміць дзяцей з яе зместам, правіламі і дзеяннямі, правярае, як удзельнікі гульні іх зразумелі, дарослы гуляе разам з дзецьмі, каб замацаваць веды, уменні і навыкі. Потым ён прапаноўвае дзецям пагуляць самастойна і спачатку сочыць за дзеяннямі ўдзельнікаў гульні, выступае ў якасці арбітра ў спрэчных сітуацыях. Аднак не ўсе гульні патрабуюць такога актыўнага ўдзелу выхавальніка. Нярэдка яго ўдзел абмяжоўваецца тлумачэннем правілаў перад яе пачаткам. Найперш гэта датычыць настольна-друкаваных гульняў.

Такім чынам, кіраўніцтва дыдактычнымі гульнямі ў старэйшым дашкольным узросце патрабуе большай прадуманасці ў працэсе іх падрыхтоўкі і правядзення. Гэта датычыць ўзбагачэння дзяцей адпаведнымі ведамі, падбор адпаведнага дыдактычнага матэрыялу, а часам і падрыхтоўкі яго разам з выхаванцамі, арганізацыі абстаноўкі гульні, а таксама дакладнае вызначэнне сваёй ролі ў гульні.

З дапамогаю гульняў-заняткаў выхавальнік не толькі передае пэўныя веды, фарміруе ўяўленні, але і вучыць дзяцей гуляць. Асновай для гульняў з’яўляюцца сфармуляваныя ўяўленні пра пабудову сюжэта гульні, пра разнастайныя гульневыя дзеянні з прадметамі. Важна, каб былі створаны ўмовы для пераносу гэтых ведаў і ўяўленняў у самастойныя творчыя гульні.

Наогул жа дыдактычны матэрыял павінен адпавядаць высокім гігіенічным і эстэтычным патрабаванням: цацкі павінны быць яркімі, цікавымі, мець высокі ўзровень мастацкага афармлення. Такі дыдактычны матэрыял прыцягвае ўвагу дзяцей, выклікае жаданне гуляць.

З дапамогаю дыдактычных гульняў выхавальнік выпрацоўвае ў дзяцей навык самастойна мысліць, выкарыстоўваць атрыманыя веды ў самых разнастайных умовах у адпаведнасці з пастаўленай задачай.

 

Заняткі для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

Тэма: “Беларускае адзенне”.

Мэта занятку: знаёміць дзяцей з нацыянальным беларускім адзеннем, яго каляровым спалучэннем праз гульні і танцы развіваць цікавасць да вуснай народнай творчасці, праз дэкаратыўную дзейнасць – дзіцячую творчасцъ і павагу да працы. Увясці ў актыўны слоўнік дзяцей назвы адзення: спадніца, кашуля, андарак, пярэднік.

Матэрыял: Беларуская вопратка, насенне льну, лён, кудзеля, кардонны сілуэт лялькі, рознакаляровыя кавалачкі паперы геаметрычнай формы, сілуэты адзення для лялек.

Ход занятку.

Дзеці падыходзяць да прыгожага куфра, разглядаюць яго.

Выхавальнік: Калі ласка сядайце зручней вакол куфра. Цікава што ў ім ляжыць? Даўным даўно ў такіх вось куфрах вашы бабулі захоўвалі адзенне, абутак. Вось паглядзіце: што гэта я дастала з Куфра (беларускі нацыянальны касцюм). Можа хто ведае як называецца кожная вопратка. Мы ж вельмі багата разглядалі кніжак з вопраткай.

Дзеці называюць кашулю.

Выхавальнік: Да, гэта кашуля. Іх шылі з даматканай тканіны, якая называлася палатно. Вельмі крапатлівая была гэтая рабога. Спачатку ў траўні, сеялі вось такія зярняткі – насенне льну. Калі добра даглядалі, то вырастаў вось такі лён. Потым гэту тканіну адбельвалі і пачыналі шыць любую вопратку. Кашулі шылі розныя – з адкладнымі і стаячымі каўнярамі, рукава заканчваліся абшлагамі ці манжэтамі. Аздаблялі яе прыгожым арнаментам, які закрываў амаль увесь рукаў.

Выхавальнік:  Уважліва паглядзіце на кашулю – геаметрычны ці раслінны арнамент на яе? Правільна геаметрычны. Васьмі кутая зорачка і крыжы, і палосы тут ёсць. Якога колеру кашуля? Так белага, а арнамент? Чырвонага і чорнага. А чаму чырвонага колеру заўсёды больш у беларускай вопратцы? А таму, што чырвоны колер азначае жыццё, радасць, вяселле. Яшчэ ў старадаўнія часы верылі, што чырвоны колер нібыта засцерагаў ад злых духаў і надаваў моц і дужасць рукам у працы.

Выхавальнік: А што азначае чорны колер?  (гора і смутак) А як называецца гэтае адзенне? (Выхавацель паказвае андарак і спадніцу). Вельмі прыгожы андарак. Шылі такія андаркі з некалькіх парамавугольных полак, на таліі тканіну збіралі ў складку.

Выхавальнік:  А які дэкаратыўны малюнак спадніцы? Так, клетка, падоўжаныя і папярэчныя палосы. А колеру якога? (Чырвонага з чорным, блакітнага з чорным) Ой, а тэта што у куфры? (фартух, пярэднік). Арнамент на ім адпаведвае арнаменту кашулі. Яшчэ іх упрыгожвалі карункамі, махрамі і шылі ў зборку.

Выхавальнік: Вось гэта, дзеці, гароет. Яго аздаблялі вышыўкай, аплікацыяй, тасемкай, стужкай. Мужчынскае адзенне складалася з палатнянай кашулі з поясам, вузкіх штаноў. Даўным-даўно вашы бабулі і дзядулі апраналіся вось у такую вопратку на святы. У ей яны весяліліся, танцавалі, спявалі. А зараз давайце праспяваем і патанцуем "Лянок".

Дзеці спяваюць і танцуюць.

Выхавальнік: А цяпер, дзеці, уявіце сябе, што вам пашылі вось такія кашулі, спадніцы, пярэднікі, але яшчэ не паспелі іх упрыгожць. Давайце мы з вамі іх упрагожым. Зараз вы будзеце сапраўднымі майстрамі, мы будзем упрагожваць адзенне.

Дзеці бяруць выразаныя з паперы сілуэты адзення і ўпрыгожваюць яго арнаментам, які складаецца з раней загатоўленых рознакаляровых кавалачкаў паперы геаметрычнай формы. Калі работа зроблена, надзяваюць адзенне на зробленыя з картону лялек.

Выхавальнік: Малайцы, дзеці! Якія прыгожыя ў цудоўныйх убраннях вашы лялькі. Выхавацель пытае, хто што ўпрыгожваў, пабуджая дзяцей называць адзенне на беларускай мове (кашуля, спадніца, андарак, пярэднік).

 

Тэма: “У госці да звяроў”.

Праграмны змест:

Звязная мова: вучыць дзяцей уважліва слухаць, разумець мову выхавальніка, адказваць на пытанні пры апісанні цацак.

Слоўнікавая работа: на аснове пашырэння ведаў павялічыць актыўны пасіўны слоўнікавы запас. Уводзіць словы, якія абазначаюць якасці жывых істот.

Граматыка: вывучыць дзяцей ўжывацьу правільнай форме назвы знаёмых прадметаў, цацак.

Гукавая культура мовы: вывучыць правільна і выразна вымаўляць зычныя гукі с,з.

Папярэдняя работа: расказаць дзецям пацешку “Заяц-заяц” разглядзець карцінкі з жывёламі і звярамі.

Абсталяванне: ёлачкі, цацкі мішка, зайка, птушкі,вавёрка гасцінцы для звяроў, маркоўка, бочка мёда, арэхі.

Ход занятку.

Выхавальнік: Дзеці паглядзіце я атрымала ліст ад лясных звяроў. Яны запрашаюць нас да сябе ў госці. Дзеці паедзем ў госці да звяроў у лес? (Да) Але ужо восень і на дварэ зімна пагэтаму нам неабходна “апрануцца.

Выхавацель і дзеці накланяюцца і як бы абуваюць боцікі, надзяваюць пальто, шапку.

Выхавальнік: Вось мы і апрануліся, а цяпер давайце возьмем гасцінцы для звяроў:

мядзведзю – мёд

зайчыкам – маркоўку

вавёркам – арэхі.

Выхавальнік робіць грам-запіс гучыць музыка пад якую дзеці ідуць.

Выхавальнік: Вось мы і прыйшлі. Паглядзіце як прыгожа навокал. Дзеці паглядзіце вунь цячэ ручаёк давайце падыдзем бліжэй і паслухаем як ручаёк спявае сваю песенку.А давайце і мы з вамі паспяваем песенку руча йка (с-с-с-с). А цяпер дзеці давайце паспяваем песенку громка-громка так, каб пачулі як мы спяваем песенку ўсе звяры.” Затым дзеці і выхавальнік ідуць далей.

Выхавальнік: Дзеці глядзіце, а вось і мішка давайце прывітаемся з ім “Добры дзень, мішка”. Дзеці пачастуйце мішку мёдам. Дзеці скажыце якога колеру ў мішкі футра? А што на галоўцы ў мішкі? Адавайце мы звамі паходзім як мішка. Паглядзіце дзеці а вунь і зайчык нас чакае (падыходзяць да зайчыка). Дзеці дайце пачастункі звярам, якія мы прынеслі для іх.Дзеці , а давайце павесялім нашых зайчыкаў? Яны напэўна хочуць каб мы расказалі пра іх якую-небудзь чыстагаворку. Выхавацель разам з дзецьмі вымаўляе чыстагаворку : “Зінінага зайца завуць нязнайка”. Выдзяляючы гук з, з рознай сілай голасу – ціха,моцна.

Выхавальнік: Дзеці вось мы і пачаставалі і зайку, але ў нас яшчэзастаўся гасцінец для каго як вы лічыце?” (вавёрка) Дзеці і выхавальнік ідуць далей.

Выхавальнік: Дзеці паглядзіце, а вось і вавёрка. (Дзеці яе частуюць арэхамі). Дзеці, а якога колеру ў вавёркі футра? Дзеці, а вы ведаеце, дзе жыве вавёрка? (у дупле). Правільна ў дупле якое ёй будуе дзяцел. Ну вось дзеці і ўсё. Мы пачаставалі лясных звяроў, а зараз нам пара вяртацца ў дзіцячы садок. Дзеці ўявіце сабе, што я чараўніца і ператвару вас усіх у камарыкаў, а як спывае песенку камарык, напэўна з-з-з-з. Давайце мы з вамі ператворымся ў камарыкаў і паляцім да сябе ў групу, спяваючы песенку.

 

Тэма: “Вясна. Поры года”

Задачы:

–            фарміраванне абагульняючага паняцця “Поры гада”, (актывізацыя прадметнага, дзеяслоўнага слоўніка па дадзенай тэме);

–            фарміраванне навыкаў словазмянення і словаўтварэння: спалучэнне назоўнікаў з прыметнікамі (мама (якая?) добрая…) і дзеясловамі (мама (што робіць?) працуе) ; змяненне слова мама па склонам;

–            утварэнне памяншальна-ласкальных форм слова мама;

–            фарміраванне ўмення ў ўтварэнні прыналежных прыметнікаў (свята (чыё?)маміна);

–            фарміраванне ўмення ў складанні апісальнага расказа па наводзячым пытанням (плану);

–            развіцце мелкай маторыкі рук;

  •         выхоўванне любові і павагі да мамы; каардынацыі мовы з рухамі.

Прадметны слоўнік:

Поры года, зіма, вясна, лета, восень, сонейка, мама, бабуля, дачка, сястра, сямя, віншаванне, падарунак, кветкі, вясна, радасць, свята.

Дзеяслоўны слоўнік:

Любіць, паважаць, радавацца, жалець, клапаціцца, віншаваць, дапамагаць, прыбіраць, вучыць, лячыць, варыць, жарыць.

Прыметнікавы слоўнік:

Вясенні, мілая, прыгожая, добрая, ласкавая, любімая, шчаслівая, вясёлая,сумная, здаровая, хворая, маладая, старая, малодшая, клапатлівая.

Слоўнік прыслоўяў:

Ярка, светла, цёпла, радасна, прыгожа, весела.

Абсталяванне: люстэркі, карцінкі з выявамі язычка; карткі сімвалы; слайды

“поры года”, лісты паперы, фасоль.

Ход занятку

I.          Арганізацыйны момант (іграе ціхая музыка).

Дзеці бяруцца за рукі і становяцца ў круг.

Выхавальнік ціхім голасам гаворыць: Дзеці, давайце ўявім сабе, што мы адна вялікая і добрая жывёла. Давайце паслухаем як яна дыхае”. Усе прыслухоўваюцца да свайго дыхання, дыханню суседзяў. А зараз паслухаем разам:

Удох – усе робяць крок ўперад, выдах – крок назад. “Так не толькі дыхае жывёла, так жа роўна б’ецца яго вялікае добрае сэрца. Стук – крок ўперад, стук – крок назад, і г. д. А зараз давайце сядзем за стол”.

II.        Артыкуляцыйная гімнастыка.

“Заалагічная”.

Шырэй дзверы адчыняем Па заапарку пагуляем.

адкрываць шырока рот і закрываць яго.

Нас сустрэне добры слон Доўгі хобат цягне ён.

цягнуць губы ўперад “хабатком”

Слон на месцы не сядзіць Хоча хобатам круціць.

круціць выцягнутымі губамі па кругу.

Жабкі не стыдаюцца Прыгожа ўсміхаюцца.

шырока ўсміхнуцца, расцягваючы губы.

Жырафа выцягнула шыю Вельмі ганарыцца ею

рот шырока адкрыць і не закрываць. Цягнуцца выцянутым языком да носа.

Зебры - хуткія канькі Паспрабуй іх дагані.

Павольна пашчолкаць языком, прысасываючы яго да нёба рот адкрыць і ўсміхнуцца. Максімальна расцягваць падязычную связку. трымаць рот шырока адкрытым, усміхацца.

Пацягнула зебра ножку Пастаяла гэтак трошку.

Прысмактаць язык да нёба і ўтрымліваць яго 10сек. Цягнуць пад язычную связку. рот адкрываць і не закрываць.

А ў зебры ёсць палоскі Іх малюем пэнзлем плоскім .

Праводзіць шырокім языком па нёбу ўперад-назад.

Паглядзі хамелеон Хвост закручвае ён.

рот шырока адкрыць. Падняць язык за верхнія зубы і закруціць яго наверх. Прытрымаць ягозубамі.

Вось пантэра. Іншы звер Выгінае спіну ўверх.

рот адкрыць. Схаваць язык за ніжнія зубы. Выгнуць спіну языка

Выгінае спіну ўверх - Язычок дамоў пабег.

схаваць язык. Закрыць рот.

 

III.       Лексіка-граматычныя практыкаванні.

Развіццё звязнай мовы.

Выхавальнік: Дзеці, скажыце калі ласка, якая зараз пара года? (вясна). Правільна. А па якім прыкметам вы здагадаліся, штозараз вясна? А дапаможа вам адказаць на маё пытанне вось гэтая схема.(Дзеці па схеме разказваюць пра вясну).

Малайцы, вы ведаеце добра прыкметы вясны. А ці ведаеце вы якія яшчэ ёсць поры года акрамя вясны? Давайце пералічам іх. (дзеці пералічваюць) Выхавальнік паказвае дзецям слайды з выявамі пор года і чытае верш “Колеры года” Івана Муравейкі.

 

Колеры года

Самы прыгожы  –

Колер зялёны. –

У маі шапталі

Бярозы ды клёны.

 

Самы гарычы –

Золата колер, –

Улетку звінела

Жытнёвае поле.

 

Самы ярчэйшы –

Колер чырвоны, –

Увосень рабіна

Шумела штодзенна.

 

Самы бліскучы

Колер бялюткі. –

Спявала зіма

Узавеевы дудкі.

 

А дзеці сказалі

Прасторам і сонцу:

Усе колеры года

Мы любімі бясконца.

 

 

Выхавальнік: А зараз мы разам з вамі ўспомнім прыкметы кожнай пары года. Першая пара года гэта…(зіма). Правільна. (Паказ слайдаў) Што адбываецца зімой у прыродзе? (Холадна, ідзе снег, мароз, выюць завірухі, дрэвы і палі пакрытыя снегам…).

Выхавальнік: Якія жывелы спяць зімой? Якіх птушак можна сустрэць зімой? Малайцы! А цяпер адкажыце мне, якая пара года надыходзіць пасля зімы? Канечне, вясна! Якія змены ў прыродзе адбываюцца вясной мы з вамі ўжо гаварылі. Давайце хуценька паўторым. ( растае снег, ярка свеціць сонца, неба блакітнае,на дрэвах з’яўляюцца почкі, распускаюцца першыя кветкі,зелянне траўка, прылятаюць птушкі…).

Выхавальнік:  Пасля вясны надыходзіць даўгачаканае… лета. Чым радуе нас лета? (Цёплым надвор’ем). Што летам можна рабіць? (купацца на рэчцы, загараць). А вось пасля лета надыходзіць што? Правільна, восень. Якія змены у прыродзе мы можам назіраць восенню?(птушкі адлятаюць у цёплыя краіны, лістына дрэвах жаў цеюць і асыпаюцца, становіцца холадна …). Восенню мы збіраем багаты ўраджай… . Ходзім у лес па (грыбы)… .

Выхавальнік:  Пасля восені зноў надыйходзіць…( зіма).

Гульня “здагадайся”

Выхавальнік: Паглядзіце уважліва і здагадайцеся якія поры года на малюнках?

IV.       Фізкультхвілінка

 

Птушкі

Увесну гаманлівую Птушкі прыляцелі. Прыляцелі звыраю

Падымаць і апускаць рукі

Ды на дрэвы селі

Прысесці

У чыстым полі

Падняць рукі ўверх

Сабе есці шукалі Махалі крыламі- Вясну віталі.

Рукі адвесці назад Падымаць і апускаць рукі

V.        Сэнсорнае развіццё.

“Вясенняе сонейка”

Выкладванне сонейка з фасолі.

 

VI.       Падвядзенне вынікаў занятку.

Практыкаванне на рэлаксацыю “Сонечныя праменьчыкі” (іграе спакойная музыка)

Выхавальнік: Працягнуць рукі ўперад і злучыць іх у цэнтры круга. Ціха так пастаяць, адчуць сябе цёплым сонечным праменьчыкам. Малайцы, дзеці. Вы добра адказвалі на пытанні, старанна выконвалі ўсе заданні, добра ведаеце поры года і іх прыкметы. А вам спадабаўся занятак?

Выхавальнік:  Я вельмі задаволена. На гэтым наш занятак скончыўся.

 

Тэма “Па старонках роднай мовы”

Праграмны змест: фарміраваць у дзяцей устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, выхоўваць павагу і любоў да мовы, жаданне авалодацьёю; развіваць разуменне беларускага маўлення, вучыць правільна вымаўляць спецыфічна беларускія гукі “г” і “ч” ізалявана ў словах і сказах; узбагачаць слоўнік дзяцей беларускімі словамі-назвамі навакольных прадметаў, заахвочваць іх разіаўляць на беларускай мове.

Ход занятку.

Выхавальнік: Прывітанне, мае сябры! Сёння я вас запрашаю ў падарожжа па старонках роднай мовы. Але спачатку нам трэба адказаць на мае пытанні:

У якой краіне мы з вамі жывём?

Назавіце нашу сталіцу.

Як завуць жыхароў Беларусі?

У якім горадзе мы жывём?

Назавіце знакамітых землякоў.

Выхавальнік: Малайцы! Я бачу, што вы гатовы са мною адправіцца ў падарожжа. А паедзем мы на цягніку. Сталі ўсе адзін за адным і паехалі, правільна вымаўляючы словы і гукі:

Чок-чок-чок – едзе цягнічок.

Чу-чу-чу – далёка пракачу.

Гэй, не зявай,

Гэту песеньку спявай.

–Першы прыпынак “Знаёмства”

Дзеці кідаюць адзін аднаму мячык і называюць:

хто яны (хлопчык або дзяўчынка);

сваё імя;

імя свайго сябра або сяброўкі.

Дзеці зноў садзяцца ў цягнічок і едуць далей.

– Другі прыпынак “Ветлівыя словы”

На гэтым прыпынку дзеці называюць ветлівыя словы: прывітанне, калі ласка, дзякуй, смачна есці, прабачце, да пабачэння, дабранач.

– Трэці прыпынак “Павучальны”

Выхавальнік выходзіць да дзяцей з лялькай-хлопчыкам, якога яны павінны навучыць добрым паводзінам.

Выхавальнік: Хлопчык плюе на падлогу.

Дзеці (грозячы пальцам). Не плюй хлопчык, на падлогу!

Выхавальнік: Хлопчык адбірае ў дзяўчынкі цацку.

Дзеці. Не адбірайі,хлопчык, у дзяўчынкі цацку!

Выхавальнік: Хлопчык не гаворыць дзякуй.

Дзеці. Гавары, хлопчык, дзякуй!

Выхавальнік: Хлопчык ламае дрэўца.

Дзеці. Не ламай, хлопчык, дрэўца!

– Чацвёрты прыпынак “Забаўлянка”

Выхавальнік выносіць у люльцы маленькую ляльку, якую трэба супакоіць забаўлянкай.

Выхавальнік: На Беларусі, каб супакоіць дзіця, спявалі розныя песенькі, калыханкі, забаўлянкі. Давайце і мы праспяваем нашаму маленькаму дзіцяці забаўлянку. Спачатку 2-3 выхаванцы спяваюць забаўлянку па чарзе, а потым усе разам, імітуючы свае дзеянні рухамі.

Ладачкі-ладушкі, прыляцелі птушкі.

Селі на варотах у чырвоных ботах.

Боты паскідалі, кругом паляталі.

Сталі сакатаці, каб ім есці даці.

Прынясу ім жыта, будуць птушкі сыты.

Пасыплю гароху, хай ядуць патроху.

Выхавальнік. Вось і заснула наша дзіця. Едзем далей.

– Пяты прыпынак “Загадкі”

Дзеці садзяцца на стульчыкі. Выхавальнік выносіць “чароўную скарбонку”, у якой ляжаць прадметы-адгадкі.

Без страху, без гора пралятае рэкі і мора. (Птушка).

Улетку шэранькі, узімку беленькі, доўгія вушы мае, хутка ў лес уцякае. (Заяц).

Ніколі шапку не здымае, бо ні адной рукі не мае.(Грыб)

Хто зірнуў так рана ў аконца? (Сонца)

Кругленькі, маленькі, а за хвост не падымеш. (Клубок)

Вісіць – зялёны, ападае - жоўты.(Ліст)

Маленькі шарык пад лаўкай шарыць, збірае крошкі, баіцца кошкі.(Мыш)

– Шосты прыпынак “ Дыдактычная гульня”

        Выхавальнік: Вось мы з вамі прыехалі на палянку. Паглядзіце дзеці , што за малюнкі паблыталіся. Дзецям неабходна падабраць малюнкі з адзіночным лікам прадметаў да множнага і назваць.(дрэва–дрэвы)

Выхавальнік: Вось і закончылася наша падарожжа па старонках роднай мовы. Ці спадабалася вам яно? (Дзеці дзеляцца сваімі ўражаннямі.)

Гульня “Слухай уважліва”

Дыдактычная задача: вучыць дзяцей правільна і асэнсавана разумець дзе скончаны сказ, дапаўняць простыя нераспрастранёныя сказы.

Ход гульні.

Выхавальнік гаворыць сказ. Калі ён інтанацыйна закончаны, то дзеці ставяць “кропку” – кулачком правай рукі стукаюць па далоні левай рукі і гавораць: “Кропка”. Калі не закончаны сказ, то дзеці яго дапаўняюць.

Каля вёскі цячэ (рака). Бабуля вяжа панчохі. Я люблю сваю (маму).

“Які, якая, якое.”

Дыдактычная задача: вучыць дзяцей правільна падбіраць да назойніка прыметнік і спалучаць яго ў родзе і ліку.

Ход гульні.

Выхавальнік паказвапе на малюнках прадметы, дзеці называюць прадмет і падбіраюць прыметы да прадмета, ставячы пытанні: які? якая? якія? Прыклад: Сок (які?) салодкі, кіслы,… Хлеб (які?)мяккі, свежы, смачны, духмяны і г.д.

Гульня “Назавіце кветкі з адным, двума, трыма складамі”.

Дыдактычная задача: вучыць правільна дзяліць словы на склады.

Ход гульні.

Выхавальнік паказвае малюнкі на якіх намалёваны кветкі з адным складом: бэз, мак, флёкс; з двума – астра, гваздіка, ружа, лотаць, касач, цюльпан; з трыма складамі гарлачык, фіялка, лілея, півон, васілёк, званочак. На сталах знаходзяцца вазы. Выхавальнік парпануе скласці букет. У першы букет можна браць кветкі ў якіх адзін слад, у другую вазу збіраць кветкі ў якіх ёсць два склады і г.д.

Гулня “Адгадай канец слова”.

Дыдактычная задача: вучыць дзяцей значэнне слова; развіваць памяць.

Ход гульні.

Выхавальнік хавае прадметны малюнак, а дзецям парпануе пачатак гэтага слова. Дзеці павінны адгадаць яго. Прыклад: Лі(са).

Варыянт: “Адгадайце пачатак слова”. Выхавальнік называе канец слова, а дзеці адгадваюць усё слова. Прыклад: (Ка)за.

Гульня “Хто як гаворыць”.

Дыдактычная задача: развіваць увагу, кемлівасць, маўленчы апарат, выхоўваць павагу да жывёл.

Ход гульні.

Выхавальнік паказвае малюнкі і задае пытанні, а дзеці адказваюць: Як ные камар? (Н-н-н). Як гудзе жук? (Ж-ж-ж). Як шыпіць змяя? (Ш-ш-ш). Як гыркае сабака? (Р-р-р). Як фыркае кот? (Ф-ф-ф). Як звіняць камары? (З-з-з).

Гульня “Збяры поўны кошык гародніны”.

Дыдактычная задача: вучыць дзяцей адрозніваць зычныя ад галосных гукаў, выхоўваць павагу і ўзаемадапамогу.

Ход гульні.

На стале ў выхавальніка пакладзены малюнкі з гароднінай. Трэба пакласці ў кошык толькі тую гародніну, назва якой пачынаецца з зычнага гука. Можна каб другі гук быў зычны. Пасля таго як усе малюнкі збяруць дзеці,выхавальнік прапануе сабраць у кошык гародніну якая пачынаецца з галоснага гука.

Гульня “Адзін, многа”.

Дыдактычная задача: упражняць у адрозненні гукаў ы-і, вучыць правільна ўжываць словы ў множным ліку.

Ход гульні.

На малюнках намаляваны прадметы ў адзіночным і множным ліку. Выхавальнік называе прадмет у адзіночным ліку, а ўсе дзеці у множным, шукаючы ў сябе малюнкі, якія падыходзяць да названага слова. Напрыклад, выхавальнік гаворыць роза, а дзеці розы і паказваюць малюнак.

Гульня “Так ці не так?”.

Дыдактычная задача: развіваць у дзяцей увагу, назіральнасць, актывізаваць слоўнік дзяцей.

Ход гульні.

Выхавальнік называе сказ, а дзецям неабходна “выгнаць” непатрэбныя словы. Хутка бегаюць: воўк, конь, чарапаха, алень.

Прыгожы хвост у павы, пеўня, лісы, мядзведзя, вавёркі.

На возеры плаваюць гусі, качкі, пеўні, лебедзі.

У нашых лясах водзяцца ласі, дзікі, рысі, мядзведзі, кенгуру, ваўкі.

Добры зрок у арла, у сабакі, у ката, у кратаю.

Гульня “Якая літара ў пачатку слова?”.

Дыдактычная задача: суадносіць літару і гук; вучыць адрозніваць галосныя і зычныя літары.

Ход гульні.

Выхавальнік паказвае малюнак, а дзеці павінны падняць галосную літару з якой пачынаецца назва намалёванага на карціне прадмета.

Варыянт: Выхавальнік паказвае галосныя літары, а дзеці паказваюць малюнкі з намалёванымі прадметамі, назвы якіх пачынаюцца з гэтай літары. Калі дзіця паклаў не тую карцінку, то карціна перагортваецца. Перамагае той, у каго менш перавёрнутых карцін.

Гульня “ Што тут няправільна?”.

Дыдактычная задача: актывізаваць слоўнікавы запас дзяцей; выхоўваць павагу, кемлівасць.

Ход гульні.

На малюнках намалёваны розныя прадметы. Выхавальнік пытаецца: кароткія ногі ў гусі, вераб’я, чайкі, качкі, чаплі, пугача. Дзеці павінны даць правільны адказ і знайсці у сябе на малюнку чаплю.

Доўгая шыя ў бусла, чаплі, лебедзя, голуба, гусі, жураўля. Малая дзюба ў вераб’я, ластаўкі, сінічкі, шпака, голуба, бусла, курыцы.

Спіс выкарытаных крыніц

1.Верашчака, Г.Л. Актыўнае засваенне роднага слова / Г.Л. Верашчака // Пачатковая школа. - 1999. - №11. - С. 8 - 9.

2.Каліноўская, М.А. Гульня - гэта творчасць / М.А. Каліноўская // Пачатковая школа, 2001. - №11. - С. 7.

3.Кукса, В.М. Колеры вясёлкі: Вучымся гаварыць па-беларуску / В.М. Кукса. - Мінск, 1998. - 43 с.

4.Методыка развіцця роднай мовы: вучэб. дапаможнік / Н.С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. - 2-е выд., выпр. - Мінск: Выш. шк., 2008. -301 с.

5.Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / Н.С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. - Мазыр: ТАА ВД "Белы вецер", 2008. - 112 с.

6.Старжынская, Н.С. Развіццё маўлення дашкольнікаў / Н.С. Старжынская. - Мінск, 1993. - 81 с.

свернуть

Фальклор і развіццё маўлення

Фальклор і развіццё маўлення

Маўленне - унікальны і ўніверсальны сродак многіх відаў дзейнасці. У дашкольніка гэта гульня, маляванне, лепка, канструяванне, вырашэнне практычных задач, успрыманне мастацкай літаратуры і інш. Немагчыма развіваць маўленне дзіцяці "ўвогуле", безадносна да той ролі, якую яно выконвае ў яго жыцці, не ўключаючы маўленне ў тую ці іншую дзейнасць. Развіццё розных формаў дзейнасці вядзе да развіцця іх галоўнага сродку - маўлення. 

У дзяцей мы выхоўваем пачуццё беларускай мовы, ствараючы дзеля гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у якіх дзіця пад кіраўніцтвам выхавальніка далучаецца да паэзіі і адначасова вучыцца вырашаць пры дапамозе роднай мовы розныя маўленчыя задачы: камунікатыўныя, пазнавальныя і інш. 

Галоўным пабуджальным матывам праяўлення маўленчай актыўнасці з'яўляецца сумесная дзейнасць з дарослым. Важнае значэнне мае актыўна-дзейснае ўспрыманне дзецьмі нагляднасці (цацак, малюнкаў). Наглядныя дзеянні выклікаюць у дзяцей жаданне абазначыць іх словамі і гаварыць пра іх. Адмысловая ўвага надаецца зместу беларускага маўлення, у выхаваўчых і дыдактычных мэтах выкарыстоўваем паэтычныя словы. 

Калыханкі, забаўлянкі, прымаўкі, песні, казкі - вось тыя дасканалыя мастацкія формы фальклору, з дапамогай якіх мы знаёмім дзяцей з багаццем і разнастайнасцю навакольнага свету. 

Перш за ўсё, мы праслухоўваем і абыгрываем з дзецьмі беларускія народныя калыханкі, песенькі, забаўлянкі, кароткія вершыкі, да якіх далучаюцца адпаведныя зместу дзеянні і рухі, паўтарэнні гукаперайманняў, асноўных слоў, выразаў. Вялікае значэнне пры гэтым маюць тыя забаўлянкі, якія суправаджаюцца разнастайнымі рухамі пальчыкаў рук, напрыклад "Сарока-варона кашу варыла". Важнасць іх палягае ў амаль паралельным развіцці дыферанцаваных рухаў пальцаў рук і маўлення, што стымулюе і актывізуе маўленне маленькага дзіцяці. Вабяць малых такія дзеянні як закалыхванне лялек, плясканне ў далоні, прытупванне, падскокі і т. п. Расказванне невялікіх па аб'ёму казак суправаджаем інсцэніроўкамі, што робіць больш лёгкім для дзяцей іх успрыманне і разуменне, заахвочвае да паўтарэння слоў, выразаў, песенек. 

Напрыклад, у час разыгрывання народнай забаўлянкі "Кую, кую ножку" з дзецьмі двух-трох год малыя імітуюць падбіванне лялечнага чаравічка малаточкам. Маўленчая сітуацыя дазваляе дзіцяці зразумець зварот выхавальніка. 

Дзецям вельмі падабаецца, калі ў вершыку называецца канкрэтнае імя. Напрыклад, калі мы прыносім цацачнага коціка, паказваем яго дзецям, дапамагаем ім успомніць, як коцік вуркоча "мур-мур", а затым чытае калыханку: 

Ой на коціка вуркота, 

А на дзіцятка дрымота, 

Будзе коцік вуркатаць, 

А дзіцятка будзе спаць.

Потым гаворым, што раскажа пра коціка і Аленка. Чытаем калыханку, замяняючы слова "дзіцятка" на імя выхаванца. Аленка паказвае, як яна будзе спаць. Так мы прыцягваем дзяцей да прагаворвання асобных слоў і радкоў верша. Такія заняткі, а значыць і калыханка, пакідаюць след у душы і памяці дзіцяці. 

Маленькія дзеці ўдзельнічаюць у простых карагодных гульнях кшталту "Знаёмства" (напрыклад, "Адгадай, чый галасок?", "Хто схаваўся?" і інш.) гэтыя гульні садзейнічаюць наладжванню дзіцячых узаемаадносін, выклікаюць у дзяцей жаданне ўступіць у зносіны, значыць і размаўляць адно з адным. Дзецям падабаюцца такія гульні, а гэта добрая падстава для выхавання цікавасці да беларускай мовы, першапачатковага развіцця беларускага маўлення. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўсёды заўважаюць, што яна вядзецца на беларускай мове, і міжволі засвойваюць асобныя словы, выразы, песенькі. 

Выкарыстоўваюцца малыя формы фальклору і ў сумеснай дзейнасці. Напрыклад, сумеснае маляванне па пацешцы "Сонейка-сонца": дзецям прапаноўваецца аркуш паперы з намаляваным сонцам, і ім трэба дамаляваць гарошкі. Маляванне суправаджаецца прыгаворваннем радкоў пацешкі, і ў дзяцей праяўляецца цікавасць да самога працэсу малявання, да тых выразаў, якія апісваюцца ў забаўлянцы, і яны адлюстроўваюць іх у малюнку. 

Для паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дашкалят мы выкарыстоўваем лялек-беларусаў: дзяўчынку Паўлінку і хлопчыка Янку. Яны паасобку альбо разам прыходзяць да дзяцей, цікавяцца іх заняткамі, гульнямі, размаўляючы толькі па-беларуску: задаюць пытанні, называюць асобныя прадметы, што знаходзяцца ў дзяцей, выконваюць розныя дзеянні з імі, расказваюць нескладаныя гісторыі. Такім шляхам наладжваюцца сітуацыйна-дзелавыя зносіны на беларускай мове. 

Такім чынам, у першыя тры гады жыцця дзяцей трэба выкарыстоўваць тыя формы работы, якія спрыяюць развіццю пачуцця беларускага маўлення шляхам азнаямлення іх з лепшымі ўзорамі жывога беларускага слова, а таксама фарміраванню першапачатковых навыкаў маўлення на роднай мове

свернуть