Бацькоўскі камітэт
- Бацькоўскі камітэт з’яўляецца органам самакіравання установы адукацыі.
- Бацькоўскі камітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб бацькоўскім камітэце, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Статутам Установы.
- Бацькоўскі камітэт ствараецца тэрмінам на адзін год.
- Склад бацькоўскага камітэта вызначаецца на агульным бацькоўскім сходзе ўстановы адукацыі з прадстаўнікоў бацькоў (па адным ад кожнай групы дашкольнай адукацыі).
- Работу бацькоўскага камітэта ўзначальвае старшыня. Для каардынацыі дзеянняў бацькоўскага камітэта абіраецца сакратар.
- Бацькоўскі камітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з планам у форме пасяджэнняў.
- Аб сваёй працы бацькоўскі камітэт дае справаздачу перад агульным бацькоўскім сходам не радзей двух разоў ў год.
- Бацькоўскі камітэт правамоцны выносіць рашэнні пры наяўнасці на пасяджэнні не менш за палову свайго складу. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў. Пры роўнай колькасці галасоў вырашальным з'яўляецца голас старшыні.
- Пасяджэнні бацькоўскага камітэту пратакаліруюцца. Кожны пратакол падпісваецца старшынёй і сакратаром.
- Рашэнні бацькоўскага камітэта пасля іх прыняцця накіроўваюцца кіраўніку ўстановы адукацыі.
- Рашэнні бацькоўскага камітэта носяць рэкамендацыйны характар.
Разгледжаны на пасяджэнні
бацькоўскага камітэту
пратакол №1
План работы бацькоўскага камітэта
ПЛАН РАБОТЫ БАЦЬКОЎСКАГА КАМІТЭТА
дзяржаўнай установы адукацыі «Куранецкі дзіцячы сад»
2023/2024 навучальны год
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Тэрмін Выканання |
Адказны |
1. |
1.1 Размеркаванне абавязкаў паміж членамі бацькоўскага камітэта. Выбары старшыні бацькоўскага камітэта і сакратара 1.2.Абмеркаванне плана работы бацькоўскага камітэта на 2023/2024 навучальны год |
Верасень |
вых. дашк. адукацыі Томкавіч В.В.
старшыня бацькоўскага камітэта
|
2. |
2.1.Вывучэнне нарматыўна-прававых дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць дашкольнай установы (Кодэкс аб адукацыі ў частцы, што датычыцца бацькоў, Палажэнне аб установе дашкольнай адукацыі, Дэкрэт Прэзідэнта РБ №18, Статут установы дашкольнай адукацыі, Палажэнне аб бацькоўскім камітэце, Правілы ўнутранага распарадку і інш.). 2.2. Аказанне дапамогі ў арганізацыі і правядзенні Навагодніх святочных мерапрыемстваў, ўпрыгожванні групавога памяшкання і музычнай залы. 2.3. Удзел у навагодняй выставе сумеснай творчасці выхаванцаў, законных прадстаўнікоў і педагогаў.
|
снежань |
старшыня бацькоўскага камітэта
вых. дашк. адукацыі Томкавіч В.В. |
3. |
3.1. Удзел у арганізацыі святочных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Міжнароднага жаночага дня. Арганізацыя святкавання, віншаванні бабуль і матуль 3.2. Удзел у арганізацыі і правядзенні вясновага суботніка па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі.
|
сакавік |
старшыня бацькоўскага камітэта |
4. |
4.1. Падрыхтоўка установы дашкольнай адукацыі да летняга аздараўленчага перыяду. 4.2.Добраўпарадкаванне тэрыторыі. 4.3. Арганізацыя свята для выпускнікоў установы дашкольнай адукацыі. |
май |
вых. дашк. адукацыі Томкавіч В.В. |