Працоўная дзейнасць.
28.10.2024Восень цудоўная пара. Столькі фарбаў вакол, а як прыемна назіраць за лісцем, якое ападае павольна на зямлю. Але за ўсёй прыгажосцю лістапада хаваецца адно маленькае але, калі ўжо нацешыўшся прыгажосцю фарбаў і прыемным шамаценнем пад нагамі, прыходзіць час сабраць усё лісце. Вядома, нашы педагогі падчас восеньскага лістапада арганізуюць працоўную дзейнасць на ўчастку разам з дзецьмі. Аказваецца, што ўборка лісця можа быць не толькі вясёлай, а яшчэ і карыснай, бо ёсць магчымасць сабраць прыродны матэрыял для вырабу аплікацый, падзелак, а таксама аказаць дапамогу дворніку ва ўборцы тэрыторыі.