/files/ - Навіны ўстановы - Куранецкі дзіцячы сад

Пакормім птушак

12.11.2024

12 лістапада- Сінічкін дзень. Лічацца, што з гэтага  дня пачынаюцца першыя замаразкі і сініцы і другія птушкі перабіраюцца бліжэй  да чалавечага жылля. Бо для чалавека зіма-гэта свята: санкі і Новы год. А для птушак гэта суровае выпрабаванне. Пагэтаму выхаванцы нашай установы адукацыі падрыхтаваліся загадзя. Дзеці разам з выхавацеляем размясцілі кармушкі на тэрыторыі дзіцячага сада,  насыпалі пачастункі для птушак. І ўжо ў другой палове дня можна было назіраць першых наведавальнікаў у "птушынай сталовай".