Дзень Здароўя
14.11.202414 лістапада ў нашай установе адукацыі прайшоў Дзень Здароўя - гэта не проста частка адукацыйнага працэсу, але яшчэ і свята для выхаванцаў. Дзеці з вялікім задавальненнем разам з бацькамі праходзілі эстафету, калі ішлі ў дзіцячы сад. Працягам Дня Здароўя стала ранішняя гімнастыка, а затым усіх дзяцей запарасілі на спартыўнае свята. Якое прайшло цікава і дынамічна, дзе дзеці спаборнічалі, удзельнічалі ў розных гульнях, накіраваных на ўвагу, дакладнасць выканання каманд. Кожны змог праявіць сваю сілу, спрыт, шпаркасць, трапнасць і кемлівасць! Было шмат смеху і радасных эмоцый. Завяршыўся Дзень Здароўя ўручэннем грамат за ўдзел у Дні Здароўя.