/files/Мы памятаем! - Куранецкі дзіцячы сад

Дзецям пра свята 9 мая Дзень Перамогі

Дзецям пра свята 9 мая Дзень Перамогі

 

Разкажыце дзецям пра Дзень Перамогі

 Набліжаецца свята 9 траўня. Раскажыце дзіцяці ў агульных рысах пра пачатак вайны, пра бітвы, пра перамогу. Чым старшы ўзрост дзіцяці, тым больш канкрэтна можна казаць пра тыя падзеі. Каб ваш сын або дачка пранікліся гэтай тэмай:

раскажыце пра вайну на прыкладзе подзвігаў піянераў-герояў, успамінаў вашых бабуль і дзядуляў;
разгледзьце з дзецьмі фатаграфіі тых часоў, рэпрадукцыі карцін пра вайну і наглядныя дапаможнікі;
прачытайце з дзецьмі апавяданні пра вайну, вывучыце вершы, пазнаёмцеся з песнямі;
схадзіце ў музеі ваеннай тэхнікі і паглядзіце святочны салют;
ускладзяце кветкі да помнікаў загінуўшых герояў, падарыце кветкі і самаробныя паштоўкі ветэранам вайны.
 

 

свернуть

Памятныя мясціны!

Курган Славы

Курган Славы, узведзены ў 1969 г.

На пад'ездзе да Менску размешчаны адзін з самых прыгожых і велічных помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны - «Курган Славы». Ён размешчаны ў месцы дзе ў 1944 годзе ў выніку аперацыі «Баграціён» было ўзята ў акружэнне больш за 100 тысяч нямецкіх салдат і афіцэраў у так званым «Менскам катле». На гэтым месцы ў 1969 г быў насыпаны велізарны курган, на вяршыні якога ўсталявалі абеліск. Агульная вышыня ўсяго помніка - 70 метраў.

Плошча Перамогі

Яшчэ адным памятным месцам у Мінску, які нагадвае аб подзвігу герояў Вялікай Айчыннай вайны, з'яўляецца плошча Перамогі ў цэнтры горада (праспект Незалежнасці). У 1954 г тут быў усталяваны манумент з шэрага граніту ў гонар загінуўшых партызан і воінаў Чырвонай Арміі. На яго вяршыні знаходзіцца статуя ордэна Перамогі з шматколернай смальты і бронзы, вышынёй 3 метра, а агульная вышыня манумента - 40 метраў. Трэцяга ліпеня 1961 года перад помнікам быў запалены Вечны агонь.

Мемарыяльны комплекс "Хатынь"

Сімвал трагедыі і неверагоднай мужнасці беларускага народа, памяць аб кожным трэцім жыхары краіны, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны… Беларуская вёсачка Хатынь знакаміта на ўвесь свет. Тут 22 сакавіка 1943 года пакутніцкую смерць прынялі 149 жыхароў, уключаючы старых і 75 дзяцей. Безабаронных людзей фашысты палілі жыўцом у зачыненым хляве, а тых, хто спрабаваў выбрацца з агню, "палівалі" аўтаматнымі чэргамі. У памяць аб трагедыі Хатыні і соцень іншых знішчаных разам з людзьмі вёсак быў заснаваны ўражальны мемарыял. З моманту адкрыцця ў 1969 годзе тут пабывала больш як 36 мільёнаў чалавек з розных куткоў свету.

Гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна"

Цікавы ваенны музей пад адкрытым небам заснаваны ў гістарычных месцах Мінскага ўмацавальнага раёна – часткі знакамітай "Лініі Сталіна", пабудаванай у 1930-я гады ўздоўж граніцы СССР ад Карэліі да Чарнаморскага ўзбярэжжа. На тэрыторыі комплексу, дзе захаваліся сапраўдныя ДОТы, можна ўбачыць усе віды акопаў, траншэй і процітанкавых ірвоў, стралковыя пазіцыі, бліндажы для байцоў і акопы для гармат. Тут жа сабрана самая вялікая ў Беларусі экспазіцыя ваеннай тэхнікі, авіяцыі і зброя розных гадоў, пачынаючы з часоў Вялікай Айчыннай вайны, унікальная калекцыя бронекаўпакоў, што захаваліся з Першай сусветнай…

Брэсцкая крэпасць-герой

Брэсцкая крэпасць-геройУ пачатку Вялікай Айчыннай вайны галоўная цытадэль Беларусі першай прыняла ўдар і 28 дзён стрымлівала націск нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гонар абаронцаў крэпасці быў узведзены грандыёзны мемарыяльны комплекс, у цэнтры якога ўстаноўлены манумент "Мужнасць" вышынёй 33,5 м з выявай воіна і сцяга. Унікальны архітэктурна-скульптурны ансамбль пад адкрытым небам расказвае аб падзеях гераічнай абароны. Тут можна ўбачыць 100-метровы штык-абеліск – сімвал перамогі над ворагам, ушанаваць памяць загінулых на плошчы Цырыманіялаў, наведаць музей абароны Брэсцкай крэпасці, пабываць на месцы аднаго са старадаўніх каменных будынкаў старога Брэст-Літоўска – Белага палаца.

Мемарыяльны комплекс "Дальва"

 

“Дальва” – мемарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў вёскі Дальва. Знаходзіцца на 77-м км шашы Мінск-Віцебск, на месцы колішняй вёскі Дальва Лагойскага (былога Плешчаніцкага) раёна Мінскай вобласці. 19 ліпеня 1944 г. вёска была спалена разам з жыхарамі. У агні пажару загінулі 44 чалавекі, у тым ліку 29 дзяцей, 13 жанчын і 2 мужчыны.

У 1955 г. на месцы брацкай магілы астанкаў жыхароў былой вёскі пастаўлены помнік. У 1963 г. яго замянілі на абеліск з пяціканцовай зоркай. А ў 1972 г. у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце аб’явілі конкурс на лепшы праект помніка вёсцы Дальва. Пераможцам стаў трэццякурснік аддзялення скульптуры мастацкага факультэта, выхаванец народнага мастака Беларусі скульптара А.А. Бембеля – Уладзмір Церабун. Праект стаў яго дыпломнай работай.

Мемарыял “Дальва” будаваўся на грамадскіх пачатках, на сродкі, сабраныя ад канцэртнай дзейнасці творчых калектываў Белтэлерадыёкампаніі, ваеннаслужачых і ахвяраванняў грамадскіх арганізацый. Ініцыятарам гэтай работы быў адзіны сведка трагедыі вёскі Дальва Мікалай Пятровіч Гірыловіч, які ўсё жыццё прысвяціў захаванню памяці аб аднавяскоўцах.

Адкрыты 15 ліпеня 1973 г. комплекс мае планіроўку былой вёскі Дальва. Кампазіцыя мемарыяла складаецца з асобных элементаў, свабодна размешчаных на прасторы і займае плошчу 5 га.

У 2009 годзе на тэрыторыі мемарыяла створана новая экспазіцыя «Дальва: гераізм, трагедыя, міласэрнасць», дзе сабраны архіўныя фотаздымкі і дакументы, якія расказваюць аб гісторыі вёскі пачынаючы з канца XVII стагоддзя.

Брацкая магіла Савецкім воінам і партызанам

Куранец акупаваны 25 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі ў Куранцы і раёне

2 590 чалавек. Партызаны брыгады "Народныя мсціўцы" імя В. Т. Варанянскага ў ноч на 1 кастрычніка 1943 г. разграмілі варожы гарнізон у Куранцы. Куранец вызвалены 2 ліпеня 1944 г. партызанскай брыгадай імя Л. М. Даватара. У гонар загінаўшых воінаў у гады ВАВ у Куранцы  узведена брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

свернуть