/files/Міні-музей - Куранецкі дзіцячы сад

Мэта, задачы

Міні-музей "Гузіка" 

ДАТА СТВАРЭННЯ:  студзень-люты 2024 год

МЭТА ДЗЕЙНАСЦІ МІНІ-МУЗЕЯ:

фарміраванне ў дзяцей уяўленняў аб прадметах акаляючага свету: расшырэнне кругаагляду  сродкамі пазнавальна-даследчай дзейнасці, развіццё дробнай маторыкі, звязнага маўлення, мыслення і творчых здольнасцей, выхаванне беражлівых адносін да аб'ектаў рукатворнага свету 

 НАКІРУНАК ДЗЕЙНАСЦІ МІНІ-МУЗЕЯ:

  • Папаўняць фонд міні-музея;
  • Вывучаць сабраны матэрыял, забяспечваць яго ўлік і захоўванне;
  • Праводзіць збор неабходных матэрыялаў на аснове папярэднега вывучэння літаратуры;
  • Распрацоўваць канспекты экскурсій, заняткаў, тэматычных вечарын, сцэнарыяў святаў і забаў і правядзеннем іх у міні-музеі, або з выкарыстаннем яго экспанатаў;
  • Праводзіць экскурсіі для дзяцей, бацькоў і выхавацелей.

Міні-музей “Гузіка” знаходзіцца ў адной з груп, экспанаты сабраны ў згоднасці  з узростам дзяцей, размешчаны на полках шафы і  прадстаўлены: гісторыя гузіка (папка перасоўка), далей размешчаны экспанаты «Калекцыя гузікаў», якія аформлены ў рамках і размешчаны па вызначанаму  прызнаку (колер, форма, назначэнне і г.д.),  на асобнай  полцы размешчана картатэка казак, загадак, вершаў аб гузіку, гульні.

свернуть